wd wp Пошук:

Сесіл Джон Родс

Сесіл Джон Родс (англ.: Cecil John Rhodes, 5 ліпеня 1853, Bishop’s Stortford, Хартфардшыр, Англія — 26 сакавіка 1902, Muizenberg (каля Кейптаўна), Капская калонія) — англійскі і паўднёваафрыканскі палітычны дзеяч, бізнесмен, будаўнік уласнай сусветнай імперыі, ініцыятар англійскай каланіяльнай экспансіі ў Паўднёвай Афрыцы.

Біяграфія

У 1870 прыбыў разам са сваім старэйшым братам у Афрыку, каб стаць фермерам, аднак у 1871 захапіўся «алмазнай ліхаманкай» і заснаваў прадпрыемства па здабычы алмазаў. У 1873 вярнуўся на радзіму, каб працягнуць адукацыю ў Оксфардскім універсітэце. У 1881 удзельнічаў у стварэнні алмазнай манаполіі De Beers. У 1881 быў абраны ў парламент Капскай калоніі. У 1885 пачаў кампанію па далучэнні да Брытанскай імперыі афрыканскіх зямель на поўнач ад Капскай калоніі. У 1889 заснаваў Брытанскую паўднёваафрыканскую кампанію. У 1890 стаў прэм’ер-міністрам Капскай калоніі. Шляхам дыпламатыі і ваеннай сілы вымусіў кіраўніка амандэбеле Лабенгулу перадаць у выглядзе канцэсіі ў 1891 шырокія тэрыторыі, якія сталі брытанскімі калоніямі, названыя яго імем — Паўночная і Паўднёвая Радэзіі. Пазней гэтыя валоданні сталі ядром дзяржаў Замбія (1964) і Радэзія (1965). У 1895 Родс у прыватным парадку фінансуе няўдалы напад на бурскія рэспублікі Трансвааль (Рэйд Джэймсан) з мэтай аб’яднання Паўднёвай Афрыкі пад брытанскім сцягам. У 1896, пасля разгрому атрада Джэймсана, Родс вымушаны быў падаць у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра Капскай калоніі. Зноскі

  1. 1 2 Cecil Rhodes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Cecil Rhodes // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  4. https://findagrave.com/memorial/2313

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1853 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Гісторыя Зімбабвэ
Катэгорыя·Удзельнікі англа-бурскіх войн
Катэгорыя·Памерлі ў 1902 годзе
Катэгорыя·Памерлі 26 сакавіка
Катэгорыя·Гісторыя ПАР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хартфардшыры
Катэгорыя·Гісторыя Замбіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Палітыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў ПАР
Катэгорыя·Прэм'ер-міністры Капскай калоніі
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Вялікабрытаніі