wd wp Пошук:

Сен-Поль

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Сен-Поль (або Сент-Поль, фр.: L’île Saint-Paul) — востраў у Індыйскім акіяне, які ўваходзіць у склад Французскіх Паўднёвых і антарктычных Тэрыторый, размешчаны за 85 кіламетраў на поўдзень ад вострава Амстэрдам, з якім утварае архіпелаг Амстэрдам і Сен-Поль.

Геаграфія і прырода

Карта

Сен-Поль уяўляе сабой вулканічны востраў з дыяметрам каля 12 кіламетраў, практычна пазбаўлены дрэў. У цэнтры вострава знаходзіцца заліў — кальдэра вулкана, запоўненая вадой.

Клімат вострава Сен-Поль падобны да клімата вострава Амстэрдам. Сярэднемесячныя тэмпературы вагаюцца ад 10-11 ° С зімой да 17-17,5 °C летам. На астравах размешчаныя калоніі пінгвінаў, цюленяў і марскіх птушак.

Гісторыя

Адкрыты ў XVII стагоддзі галандцамі.

У канцы XVIII — першай палове XIX стагоддзяў перыядычна наведваўся паляўнічымі на ластаногіх. У 1825 г. распачаты імі пажар знішчыў мясцовыя эндэмічныя дрэвы philica.

У 1843 годзе губернатар Рэюньёну даў дазвол мясцовым гандлярам на атрыманне ўладання на востраве. Дэкрэт ад 3 чэрвеня 1843 года фактычна далучаў Сен-Поль да Францыі. Аднак уладанне так і не было атрымана. З другой паловы XIX стагоддзя востраў наведвалі навуковыя экспедыцыі.

21 лістапада 1924 года далучаны да Мадагаскарскіх уладанняў Францыі. У канцы 1920-х гадоў на Сен-Поле было пабудавана брэтонскае паселішча, жыхары якога займаліся ловам і пераапрацоўкай рыбы. Але з-за эканамічнай дэпрэсіі ў 1931 года паселішча было ліквідавана.

У жніўні 1955 года далучаны да Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый. У 2006 г. уключаны ў склад Нацыянальнага запаведніка Французскіх Паўднёвых тэрыторый.

Востраў незаселены, але яго наведваюць навуковыя экспедыцыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Францыі
Катэгорыя·Астравы Індыйскага акіяна
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Незаселеныя астравы