wd wp Пошук:

Севярын Аляксандравіч Квяткоўскі

Севярын Аляксандравіч Квяткоўскі (нар. 30 сакавіка 1973, Мінск) — беларускі літаратар,[2] медыя-пісьменнік, журналіст, рэдактар, менеджар культурных і медыяпраектаў,[3] блогер.[4]

Біяграфія

Працаваў журналістам на «Радыё 101,2» (1995—1996); у газетах «Имя» (1995—1996) і Наша Ніва (1996—1999); у беларускай рэдакцыі «Польскага радыё» (1997—1998); на «Радыё Рацыя» (1999—2002) і Радыё «Свабода» (2002—2008). Рэдактар грамадскага блогу «Будзьма беларусамі!» (2008—2012). Ад 2012 — публіцыст Радыё «Свабода». Сябра БАЖ, Саюза беларускіх пісьменнікаў і ПЭН-цэнтра.[2]

Уваходзіў у склад Партыі аматараў піва.

Творчасць

Дэбютаваў у газеце «Наша Ніва» ў 1993 годзе імпрэсіямі «На гэтай паперы…», «Момант Мяне», «Парагвай». Піша апавяданні, эсэ, імпрэсіі, мініяцюры, нарысы, фрашкі, аўтарскія тэксты.[3] Публікуецца ў «Нашай Ніве», «Arche», на Svaboda.org і іншых інтэрнэт-пляцоўках.[2] Паводле Севярына Квяткоўскага, у сеціўнай медыяпрасторы рэальнасць і мастацтва пераплятаюцца і набываюць самыя неверагодныя формы.[3]

Аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі» (2007), «Падарунак для Адэлі» (містычны трылер у навелах; 2012).[3] Таксама аўтар ідэі і сааўтар аўдыёкнігі «Народныя фрашкі. Супольны альбом» (2009). Аўтар праекта і кнігі «Як стаць беларусам» (2014). Сатырычнага рамана-комікса «Каларадская пушча» (2019).

Прызнанне

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 (unspecified title) Праверана 27 снежня 2021.
  2. 1 2 3 Квяткоўскі Севярын Аляксандравіч // Асабістыя старонкі…
  3. 1 2 3 4 5 Севярын Квяткоўскі «Падарунак для Адэлі»…
  4. Квяткоўскі, Севярын Экспэрт ТГ С. Квяткоўскі: «У „Глюкаў“ заслужаная перамога»(бел.)  (недаступная спасылка). Тузін Гітоў. mpby.ru (9 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 20 лістапада 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Наша Ніва» (1991)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залатая літара»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускай асацыяцыі журналістаў
Катэгорыя·Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка