wd wp Пошук:

Северн

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Северн (значэнні).

Се́верн [1] (англ.: Severn, вал.: Hafren, лац.: Sabrina) — самая вялікая па працягласці рака ў Вялікабрытаніі[2].

Даўжыня плыні ракі складае 354 км. Северн пачынаецца каля ўсходняга схіла Плінлімана ва Уэльсе, у сваім верхнім цячэнні, якое накіроўваецца на паўночны ўсход, утварае некалькі вадаспадаў, а ад Уэлшпула, у 244 км ад вусця, Северн становіцца суднаходнай для барак. Накіроўваючыся далей на ўсход, Северн цячэ па даліне шырынёй у 1,5 км, перасякае ўрадлівую раўніну Шрусберы, а ў сваім паўднёва-ўсходнім, а да канца — паўднёва-заходняй ніжняй плыні акружана лясістымі горамі. Ніжэй Вустэра Северн уступае ва ўрадлівую раўніну Глостэра, пры вусці разліваецца ў шырокі ліман і паміж мысам Брын-Даўн і Лавернак упадае ў Брыстальскі заліў.

Падчас прыліваў вада пры вусці паднімаецца часам на 18 метраў, плаціны абараняюць тут краіну ад паводак. Дзякуючы збудаванаму каналу марскія судны ў 300 тон дасягаюць Глостэра. Разам са сваімі прытокамі Эйван, Эск і Уай Северн утварае басейн у 21 027 км²; каналамі Северн злучана з Тэмзай, Трэнтам, Хамберам і Мерсі.

Велічыня максімальнага сізігійнага прыліва ў эстуарыі Северна роўная 14,6 метраў — самая вялікая ў Вялікабрытаніі і другое месца ў свеце пасля заліва Фандзі (Канада). Утвараецца на прыліўным участку ракі ў вусцевай вобласці ракі Северн прыліўны бор, вышынёй больш за 2 метра (максімальная — 2,8 метра) у перыяд вясновых сізігійных прыліваў ніжэй па цячэнню ад горада Глостэр.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002
  2. The River Severn(англ.) . BBC Home. Праверана 9 лютага 2010.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рэкі Вялікабрытаніі