wd wp Пошук:

Вустэр

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вустэр, значэнні.

Ву́стэр (англ.: Worcester, МФА: [ˈwʊstə]) — горад у Англіі, выдзелены ў асобны раён са статусам «сіці», у цэнтры цырыманіяльнага і неметрапольнага графства Вустэршыр.

У сучасных межах з 1974, пасля далучэння да горада Вустэр двух грамадзянскіх прыходаў Уарндан і Сент-Петэр. Займае тэрыторыю 33 км² і мяжуе на ўсходзе з раёнам Вічэйван, на захадзе з раёнам Малверн Хілс. На тэрыторыі горада пражываюць 93 353 чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 2 805 чал./км²[1].

Вустэр кіруецца гарадскім саветам, які складаецца з 35 дэпутатаў, што выбіраюцца ў 15 акругах. У выніку апошніх выбараў 16 месцаў у савеце займаюць кансерватары[2].

На тэрыторыі горада размешчаны Вустэрскі кафедральны сабор 13-14 стагоддзяў пабудовы, цэнтр англіканскай епархіі Вустэр.

Па імі горада атрымаў назву Вустэрскі соус.

Зноскі

  1. neighbourhood.statistics.gov.uk Архівавана 18 красавіка 2012.
  2. Worcester City Council — Council & Democracy — Your Councillors(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вустэр
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)