wd wp Пошук:

Свірскі раён

Свірскі раён Вілейскай вобласці (студзень 1940)

Сві́рскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 19401959 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў Вілейскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак (да 1958 г. вёска) Свір.

12 кастрычніка 1940 года падзелены на 15 сельсаветаў: Вішнеўскі, Выгаляненцкі, Жукойненскі, Канстанцінаўскі, Караняцкі, Кемелішкаўскі, Клюшчанскі, Косцевіцкі, Куцкоўскі, Нястанішкаўскі, Рыценскі, Свірскі, Супраненцкі, Сырмежскі, Шэметаўскі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Куцкоўскі, Рыценскі і Супраненцкі сельсаветы, Косцевіцкі сельсавет перайменаваны ў Спондаўскі, Нястанішкаўскі — у Лылойцінскі, Выгаляненцкі — у Сыраваткінскі. 25 красавіка 1958 года вёска Свір атрымала статус гарадскога пасёлка, скасаваны Свірскі сельсавет[1]. 3 красавіка 1959 года скасаваны Жукойненскі, Караняцкі, Кемелішкаўскі, Клюшчанскі сельсаветы, утвораны Некрашунскі сельсавет. 31 жніўня 1959 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Свір, Канстанцінаўскі, Сырмежскі і Шэметаўскі сельсаветы далучаны да Мядзельскага раёна, Некрашунскі і Спондаўскі — да Астравецкага раёна, Вішнеўскі, Лылойцінскі, Сыраваткінскі сельсаветы — да Смаргонскага раёна.

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Свір, Свірскага раёна, Маладзечанскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 25 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Свір (гарадскі пасёлак)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1959 годзе
Катэгорыя·Свірскі раён