wd wp Пошук:

Канстанцінаўскі сельсавет

Канстанці́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Канстанцінава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 15 лістапада 1957 года ў склад Шэметаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Багацькі, Венцавічы, Каладзянка, Калодна, Каўзані, Кругліца, Лукашэвічы, Міхалоўшчына і хутар Калодна)[1]. З 31 жніўня 1959 года ў складзе Мядзельскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 10 мая 1960 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Свірскаму пассавету[2].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свірскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе