Клюшча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свірскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Клюшчаны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 3 красавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Спондаўскага сельсавета[1].