wd wp Пошук:

Святлана Іванаўна Сухавей

Святлана Іванаўна Сухавей (нар. 28 кастрычніка 1952, Мазыр, Гомельская вобласць) — беларускі актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Біяграфія

Нарадзілася 28 кастрычніка 1952 года ў Мазыры.

Скончыла Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі, акцёр драматычнага тэатра і кіно.

Працавала актрысай, вядучым майстрам сцэны тэатрастудыі кінаакцёра рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя „Беларусьфільм“». Сыграла больш як 45 роляў у мастацкіх фільмах і серыялах кінастудый «Беларусьфільм», «Масфільм», «Ленфільм», «Узбекфільм», «ДЭФА» (ГДР), Свярдлоўскай кінастудыі і кінастудыі імя А.Даўжэнкі.

З’яўляецца старшынёй грамадскага аб’яднання «Беларуская гільдыя акцёраў кіно», членам прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, членам савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1975 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1997 года.

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 26 кастрычніка 2021.
  2. ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазыры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Актрысы СССР
Катэгорыя·Постаці Беларусьфільма
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Актрысы Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Пушкіна