wd wp Пошук:

Сверцыя шматгадовая

Сверцыя шматгадовая, Сверцыя многагадовая, Трыпутнік[3] (Swertia perennis) — кветкавая расліна роду Сверцыя (Swertia) сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з прамым або ў верхняй частцы крыху галінастым голым сцяблом вышынёй да 60 см і кароткім карэнішчам з каранёвымі пупышкамі. Прыкаранёвае лісце буйное, шырокае, эліпсападобнае, паступова звужана ў чаранок, амаль роўнае па даўжыні ліставой пласцінцы; сцябловае — больш дробнае і вузкае (ланцэтападобнае), супраціўнае, са сцеблаабдымнай асновай. Кветкі нешматлікія, брудна-сінія або брудна-фіялетавыя з цёмнымі плямамі або палоскамі, у паўпарасоніках, сабраных у вузкае мяцёлчатае канечнае суквецце даўжынёй 7-12 см. Плод — яйкападобная каробачка, якая раскрываецца 2 створкамі.

Пашырэнне

Сярэднееўрапейскі горны рэліктавы від, сустракаецца таксама ў Міжземнамор’і. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах на ўсходняй мяжы пашырэння. Месцы росту: сырыя нізінныя імшыстыя лугі, балоты з крыніцамі, берагі рэк.

Асаблівасці біялогіі

Святлолюбівая расліна, мезафіт, гіграфіт, мезатроф, эўтроф[4]. Цвіце ў жніўні—верасні, пладаносіць у верасні—кастрычніку. Размнажэнне насеннае.

Ахоўваецца на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Эстоніі, шэрагу рэгіёнаў Расіі[4].

Выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: Наука и техника, 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Сверция многолетняя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Гарычкавыя
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны