wd wp Пошук:

Сведзь

Сведзь — рака ў Беларусі, у Калінкавіцкім, Светлагорскім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Пачынаецца за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Падлукі Калінкавіцкага раёна, упадае ў Бярэзіну за 3 км на ўсход ад вёскі Сведскае Рэчыцкага раёна. Цячэ па паўночнай частцы Гомельскага Палесся. Даўжыня ракі 49 км. Плошча вадазбору 625 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 м/км.

Даліна ракі невыразная, у сярэднім цячэнні месцамі трапецападобная, шырынёй 1—3 км. Схілы вышынёй 5—7 м, спадзістыя. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,5—1 км), моцна перасечаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча шырынёй 10—20 м каналізаванае, за выключэннем невялікага ўчастка каля вусця. Асноўны прыток — Стоўпінка (справа).

Уздоўж ракі населеныя пункты Яланы, Шупейкі, Баравікі, Селішчы, Сведскае.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Прытокі Бярэзіны
Катэгорыя·Рэкі Калінкавіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі Светлагорскага раёна
Катэгорыя·Рэкі Рэчыцкага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта