wd wp Пошук:

Свадзьбічы

Сва́дзьбічы[1] (трансліт.: Svadźbičy, руск.: Свадьбичи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 19 км ад Бярозы, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя

У 1838 годзе вядомы ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні, калі належалі П. Вітаноўскаму. У 1856 годзе памешчыку належала 81 рэвізская душа. 3 сакавіка 1861 года жыхары вёскі адмовіліся выконваць павіннасці і аб’явілі аб непадпарадкаванні ўладзе, частка сялян была арыштавана і напраўлена ў Пружанскую турму. У 1864 годзе ў Сігневіцкай воласці У 1886 годзе — Свадзьбічы Казны ў Равяціцкай воласці, паштовая станцыя. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы дзейнічалі хлебазапасны магазін, маёнтак Сігізмунда Шамяцілы. Выселак пры былой паштовай станцыі. На працягу 1905 годзе адбываліся сялянскія хваляванні з эканамічнымі патрабаваннямі і самавольная высечка лесу.

З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы, У ліпені 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы. У 1924 годзе ў Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства. З 1932 года ў Сігневіцкай гміне.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Равяціцкім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі 6 воінаў-землякоў.

Пасля вызвалення вёскі ў 1944 годзе працаваў млын. З 1954 года ў Сігневіцкім сельсавеце. У 1970 годзе ў калгасе «Запаветы Леніна», у 1980-я гг. вяскоўцы працавалі ў калгасе.

Планіроўка

Планіровачна складаецца з прамалінейнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на ўсход, у заходняй частцы (з паўднёвага боку) да яе прымыкае завулак.

Насельніцтва

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Свадзьбі́чы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты Бярозаўскага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Сігневіцкі сельсавет