wd wp Пошук:

Віктар Аляксандравіч Гумінскі

Віктар Аляксандравіч Гумінскі (нар. 3 жніўня 1955, в. Свадбічы, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II, III, IV і V скліканняў.

Біяграфія

Скончыў Новасібірскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча, афіцэр-палітработнік з вышэйшай адукацыяй; Ваенна-палітычную акадэмію імя К. Готвальда (ЧССР) па вышэйшай ваенна-палітычнай спецыяльнасці; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст. Палкоўнік.

Праходзіў ваенную службу на пасадах намесніка камандзіра роты, батальёна, палка па палітычнай частцы, намесніка начальніка палітаддзела танкавай дывізіі, намесніка камандзіра танкавай дывізіі, начальніка аддзела 7-й танкавай арміі, начальніка аддзела 65-га армейскага корпуса, намесніка камандзіра па выхаваўчай рабоце 65-га армейскага корпуса Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога, трэцяга, чацвёртага і пятага скліканняў, быў членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы, намеснікам старшыні, старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы, Намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў.

18 кастрычніка 2012 года выбраны Намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

З’яўляецца намеснікам старшыні савета рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», старшынёй Мінскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

На пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 6 мая 2015 года, на якім абмяркоўваўся Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», Гумінскі заявіў[2]:

Я вам, паважаны калегі, скажу, што (вы ведаеце, я - не першае скліканне) кожнае скліканне ў гэтай зале ўздымалася пытанне аб прыняцці такога закона. Але толькі, у асноўным, гаворка ішла аб утрыманстве. А быў адзін дэпутат (не буду называць ягонае прозвішча), дык ён канкрэтна унёс прапанову: для тых, хто падманвае, не хоча працаваць, але жыве, ці ўвогуле не хоча працаваць, стварыць рэзервацыі.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені, ордэнам Пашаны, васямнаццаццю медалямі СССР, Рэспублікі Беларусь і ЧССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына і дачку.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 11 лютага 2022.
  2. «Дэпутаты» прапанавалі стварыць рэзервацыі для «дармаедаў». Хартыя’97

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Члены РГА «Белая Русь»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Новасібірскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных