wd wp Пошук:

Сан-Мігел

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Сан-Міге́л (парт.: São Miguel) — найбуйнейшы востраў усходняй групы Азорскіх астравоў у Атлантычным акіяне. Плошча - 744,55 км². Насельніцтва (2011 г.) - 137 830 чал.

На востраве Сан-Мігел знаходзіцца адна са сталіц Азорскіх астравоў — горад Понта-Дэлгада.

Геаграфія

Востраў Сан-Мігел — адзін з найбольш усходніх астравоў Азорскага архіпелага. Знаходзіцца ў 137,3 км на паўднёвы ўсход ад вострава Тэрсейра, у 253,6 км на паўднёвы ўсход ад вострава Фаял, у 1399 км на захад ад Лісабона, сталіцы Партугаліі. Даўжыня з захаду на ўсход — 62 км. Найбольшая шырыня — 15,9 км.

Складзены двума вулканічнымі масівамі сушы, падзеленымі цэнтральным горным хрыбтом, што ўзнік у выніку ціску паміж рухаючыміся тэктанічнымі плітамі. Найвышэйшы пункт — вулканічны пік Вара (1105 м). Значная частка ўзбярэжжа скалістая, аднак сустракаюцца пясчаныя пляжы. Дажджавая вада запаўняе кратары і месцамі ўтварае невялікія, але маляўнічыя азёры.

Клімат міжземнаморскі мяккі знаходзіцца пад уздзеяннем паветраных мас і акіянічных плыняў. На працягу года сярэдняя дзённая тэмпература выгаецца ад +14°C да +26°C. Сярэднегадавая норма ападкаў — 985,6 мм.

Гісторыя

Адкрыты партугальскімі мараплаўцамі ў 1427 г. Першае паселішча ўзнікла ў 1440 г. Каланісты, партугальцы і фламандцы, займаліся вырошчваннем пшаніцы для забеспячэння партугальскіх гарнізонаў у Афрыцы, вытворчасцю раслінных фарбавальнікаў для экспарта ў Фландрыю. З іншых краін былі ўвезены тытунь, ананасы, бананы, ямс, перац, што вырошчваюцца на Сан-Мігелі і ў наш час.

У 1522 г. у выніку моцнага землятруса, большасць паселішчаў была разбурана, аднак хутка адноўлена. У 1582 - 1640 гг. акупаваны іспанцамі. У XVI - XVII стст. пацярпеў ад нападаў французскіх, англійскіх і асманскіх карсараў. У XVIII - XIX стст. Сан-Мігел быў адным з найбольш буйных пастаўшчыкоў памяранцаў у Вялікабрытанію. У 1831 - 1832 гг. астравіцяне падтрымалі выступленні ў Партугаліі ў абарону каралевы Марыі і ліберальных свабод. На Сан-Мігелі фарміраваліся атрады для вызвалення Порту.

У 1975 г. Понта-Дэлгада, найбуйнейшы горад на востраве, быў пераўтвораны ў адну са сталіц Азорскіх астравоў. У ім знаходзіцца выканаўчая ўлада аўтаноміі.

Эканоміка

Традыцыйная галіна эканомікісельская гаспадарка. Глебы вострава Сан-Мігел надзвычай прыдатны для земляробства. Мясцовыя сяляне на працягу года забяспечваюць іншыя еўрапейскія краіны свежымі садавінай, гароднінай, кветкамі. Аднак у апошнія дзесяцігоддзі значна большую ролю адыгрываюць турызм і транспартнае абслугоўванне.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Партугаліі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты