wd wp Пошук:

Перац струкавы

Пе́рац струкавы, або капсікум, або Перац[3] (Capsicum) — род кветкавых раслін сямейства паслёнавых.

Апісанне

Шматгадовыя (у культуры — аднагадовыя) травы, кусты і паўкусты. Перац агароднінны (Capsicum annuum) — аднагадовая самаапыляльная расліна, мае шэраг разнавіднасцей, якія падзяляюць на салодкія і вострыя (горкія). Культывуюць таксама найбольш востры перац каенскі.

Арэал

Адрозніваецца 20 (паводле іншых звестак каля 50) відаў. Пашыраны ў Цэнтральнай, Паўднёвай Амерыцы і на астравах Галапагас. Плады перцу агародніннага, ці папрыкі, выкарыстоўвалі ў Амерыцы ацтэкі; у Еўропу іх прывёз Хрыстафор Калумб. Культывуюць у краінах з трапічным, субтрапічным і ўмераным кліматам.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 30. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Паслёнавыя (падсямейства)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта