wd wp Пошук:

Санці Касорла

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сант’я́га «Са́нці» Касо́рла Ганса́лес (ісп.: Santiago «Santi» Cazorla González; нар. 13 снежня 1984, Льянера, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца катарскага клуба «Аль-Сад» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Кар’ера

«Вільярэал»

Санці пачынаў гуляць у футбол у акадэміі астурыйскага клуба «Аўеда». Ва ўзросце 17 гадоў ён апынуўся ў «Вільярэале», дзе гуляў спачатку ў дублі. 30 лістапада 2003 года Касорла дэбютаваў і ў асноўнай камандзе, згуляўшы адну хвіліну ў матчы супраць «Дэпартыва» (1:0).

У сезоне 2004/05 Касорла быў ужо іграком асновы, у 2005 годзе ён таксама дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, дзе «Вільярэал» дайшоў да паўфіналу. 7 ліпеня 2006 года Касорла перайшоў у «Рэкрэатыва» за 600 тысяч еўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. «Вільярэал» захаваў магчымасць выкупіць іграка за 1,2 млн еўра. 27 жніўня Санці дэбютаваў у матчы супраць «Мальёркі» (1:1). Паўабаронца правёў у «Рэкрэатыва» моцны сезон, пасля заканчэння якога атрымаў тытул футбаліста года ў Іспаніі паводле версіі часопіса «Don Balon».

Добра зарэкамендавалы сябе Касорла зноў стаў патрэбен «Вільярэалу», і той скарыстаўся пунктам у кантракце аб магчымым вяртанні. У першым пасля вяртання сезоне Санці зноў паказаў добрую гульню і стаў важнай часткай выніковага поспеху каманды (2-е месца ў Ла Лізе). Паўабаронца забіў 5 мячоў і мноства разоў асіставаў нападнікам «Вільярэала» Джузэпэ Росі і Ніхату Кахведжы.

«Малага»

26 ліпеня 2011 года за 19 млн еўра перайшоў у іншы іспанскі клуб «Малагу».

«Арсенал»

7 жніўня 2012 года англійскі «Арсенал» паведаміў аб падпісанні Касорлы. Яго пераход стаў трэцім значным трансферам для «Арсенала» ў тым сезоне пасля Лукаша Падольскага і Аліўе Жыру. Дэбют у новым клубе быў вельмі ўдалым, гэта значыць у першым матчы супраць «Сандэрленда» Санці быў абраны іграком сустрэчы. У верасні Касорла забіў адзін з галоў у браму «Ліверпула» ў гасцявым матчы на «Энфілдзе» (0:2).

У 2017—2018 гадах не гуляў з-за траўмы. У маі 2018 года было абвешчана, што Касорла па заканчэнні кантракта пакідае «Арсенал»[3].

Апошнія гады

У чэрвені 2018 года пачаў трэніравацца з «Вільярэалам» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком каманды[4].

У ліпені 2020 года перайшоў у катарскі «Аль-Сад»[5].

Міжнародная кар’ера

31 мая 2008 года Санці дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Іспаніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Перу, які скончыўся з лікам 2:1 на карысць іспанскіх футбалістаў.

Дасягненні

«Арсенал»:

Іспанія

Зноскі

  1. Santi Cazorla // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Santi Cazorla // FBref.com
  3. Касорла покинул «Арсенал». by.tribuna.com
  4. Касорла подписал контракт с «Вильярреалом». by.tribuna.com
  5. Касорла перешел в «Аль-Садд» Хави. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Лондан
Катэгорыя·Ігракі ФК Вільярэал B
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астурыі
Катэгорыя·Ігракі ФК Аль-Сад
Катэгорыя·Ігракі ФК Малага
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Вільярэал
Катэгорыя·Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэкрэатыва Уэльва