wd wp Пошук:

Санці Гучы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гучы. Санці Гучы (каля 1530 — 1600) — польска-італьянскі архітэктар і скульптар.

Біяграфія

Пасля 1550 года, напэўна, з Фларэнцыі Гучы пераехаў у Польшчу і стаў прыдворным мастаком караля Жыгімонта Аўгуста, потым яго сястры каралевы Ганны Ягелонкі і яе мужа Стэфана Баторыя. Праца Санці Гучы ў Піньчаве была заўважнай, у ёй удзельнічалі многія пазней вядомыя мастакі. Школа Гучы стала адным з цэнтраў маньерызму, мастацтва і культуры ў Польшчы. За заслугі перад каронай Гучы быў набілітаваны.

Творчасць

Гучы — адзін з паспяховейшых і плённейшых мастакоў сваёй эпохі, пабудаваў або рэканструяваў шэраг палацаў вядомых людзей па ўсёй Польшчы. Сярод іх замак Фірлеяў[pl] ў Янкавіцах на Вісле (1565—1585), дзе архітэктар таксама зрабіў надмагільныя скульптуры ў стылі маньерызму ў мясцовай парафіяльнай царкве (каля 1586). Новы палац Пятра Мышкоўскага[pl] ў Велькім Ксенжу[pl] (1585—1595), які не захаваўся да цяперашняга часу. Палац ў Лобжаве[pl] (1585—1587) у Кракаве. Пашырэнне замка ў Піньчаве (1591—1600). Таксама Гучы лічаць архітэктарам сінагогі Піньчаве.

Адной з яго найбольш заўважных прац лічаць стварэнне інтэр’еру і пахавальных помнікаў у капліцы Жыгімонта ў Вавельскім саборы. У капліцы, часта называнай пярлінай італьянскага Рэнесансу на поўначы ад Альпаў, знаходзяцца магілы караля Жыгімонта Аўгуста і каралевы Ганны Ягелонкі. Паміж 1594 і 1595 гадамі пад кіраўніцтвам Гучы адрамантавана капліца для магілы Стэфана Баторыя. Сярод іншага яго асноўных працы — капліца сям’і Браніцкіх у Непаламіцах (1596) і капліца Святой Ганны[pl] ў Піньчаве.

Некалькі архітэктараў Беларусі лічаць Санці Гучы аўтарам перабудовы Старога замка ў Гродне, але доказаў гэтаму няма.

Галерэя

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133293785 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133293785 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  3. Santi Gucci // MAK

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Памерлі ў 1600 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Італіі
Катэгорыя·Архітэктары Гродна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1530 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Малапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Архітэктары Польшчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў