wd wp Пошук:

Піньчаў

Піньчаў (польск.: Pińczów) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Піньчоўскага павета Свентакшыскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Піньчаў.

Займае плошчу 14,32 км². Насельніцтва 11 943 чалавек (на 2004).

Гісторыя

Правы горада з 1428 года. У XV—XVI стагоддзях уладанне шляхецкага роду Алясніцкіх, з якога паходзіў кардынал Збігнеў Алясніцкі, які заснаваў у горадзе кляштар паўлінаў (цяпер музей). У сярэдзіне XVI стагоддзя — адзін з ачагоў польскага кальвінізму, месца правядзення так званых Піньчаўскіх сабораў (1550—1563).

У 1586 годзе выкуплены біскупам Пятром Мышкоўскім, які распачаў будаўніцтва непадалёк мястэчка Міраў. Пры яго спадчынніку Жыгімонце стаў цэнтрам ардынацыі Мышкоўскіх. У XVIII стагоддзі перайшоў да Веляпольскіх (захаваўся іх палац). Да Другой сусветнай вайны — яўрэйскае мястэчка.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Свентакшыскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Піньчаў (гміна)
Катэгорыя·Населеныя пункты Піньчоўскага павета