wd wp Пошук:

Санта-Круз

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Санта-Круз (англ.: Santa Cruz) — найбуйнейшы востраў у групе астравоў Чанэл. Адміністрацыйна належыць да амерыканскага штата Каліфорнія. Плошча - 250 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія і прырода

Востраў Санта-Круз знаходзіцца ў 20 км ад паўднёвага ўзбярэжжа Каліфорніі, амываецца водамі Ціхага акіяна. Даўжыня з захаду на ўсход — 38,63 км. Найбольшая шырыня — 10,92 км. Уздоўж паўднёвай і паўночнай частак вострава цягнуцца горныя хрыбты. Найвышэйшы пункт — пік Дэвілс, які ўзвышаецца на 740 м над ўзроўнем акіяна. Цэнтральную частку займае даліна з глыбокімі рашчылінамі. Берагі пераважна скалістыя, аднак сустракаюцца пляжы. Каля вострава знойдзена некалькі падводных пячор.

На востраве Санта-Круз выяўлена 600 відаў раслін, якія размеркаваны па 10 розных экалагічных зонах. Сустракаюцца лясныя гаі і забалочаныя мясціны. Наземная фаўна прадстаўлена 140 відамі птушак, 11 відамі сысуноў, 5 відамі паўзуноў, 3 відамі амфібій. На берагах спыняюцца ластаногія.

Гісторыя

Востраў Санта-Круз быў населены каля 9000 гадоў таму. Да прыходу еўрапейцаў тут жылі індзейцы-чумашы. Востраў быў пазначаны на іспанскіх картах толькі ў 1602 г. Да 1822 г. чумашы пакінулі Санта-Круз і перасяліліся на мацерыковую частку Каліфорніі. Пасля 1821 г. мексіканскі ўрад выкарыстоўваў востраў для высылкі крымінальных злачынцаў. У 1839 г. ён быў перададзены ў маёмасць сям’і Кастыльера, якая здолела захаваць свае правы нават пасля далучэння Каліфорніі да ЗША. Санта-Круз выкарыстоўваўся як жывёлагадоўчая ферма. З 1857 г. востраў некалькі разоў мяняў уладальнікаў, пакуль у 1936 г. не быў набыты штатам Каліфорнія.

Ахова

Востраў Санта-Круз уключаны ў ахоўваемыя зоны нацыянальнага парка і марскога нацыянальнага запаведніка Чанел. Востраў наведваюць турысты. Для іх адкрыты невялікі аэрапорт, порт і гасцінная зона.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы ЗША
Катэгорыя·Геаграфія Каліфорніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Незаселеныя астравы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты