wd wp Пошук:

Саламірскае

Саламі́рскае — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Крашанка, за 20 км на поўдзень ад горада Полацк, каля вёскі Саламір’е.

Плошча паверхні возера 0,4 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 4,01 км. Найбольшая глыбіня 2,9 м, сярэдняя 1,7 м. Аб′ём вады 0,68 млн м³. Плошча вадазбору 5,5 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 3—6 метраў. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 10—300 м. Берагавая лінія звілістая, утварае 3 залівы. Берагі нізкія і забалочаныя, на паўночным захадзе, поўначы і ўсходзе — сплавінныя. Дно возера плоскае, у прыбярэжнай зоне да глыбіні 1—1,5 м пясчанае. На большых глыбінях дно выслана сапрапелем.

Возера эўтрофнае. Расліннасць пашырана да глыбіні 2 м. Прыбярэжная расліннасць займае палосу шырынёй 30—75 м. У Саламірскае ўпадае ручай з возера Ляшчынава, выцякае ручай у возера Зыкоўскае.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Басейн Ушачы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты