Краша́нка — рака ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Ушача (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі 15 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Плошча вадазбору 184 км². Рака бярэ пачатак у паўночнай частцы возера Ваўчо. Працякае праз азёры Арэхаўна і Мена. Упадае ва Ушачу за 1,3 км на паўночны захад ад вёскі Папоўка. У басейне Крашанкі азёры Глыбачка, Адводы, Зыкоўскае, Гарасянец і інш.