wd wp Пошук:

Саламон Яфімавіч Шульман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шульман. Саламон Яфімавіч Шульман (вядомы таксама як Сол Шульман і Сямён Шульман; 20 студзеня 1936, Бабруйск — 6 верасня 2017, Мельбурн)[1] — празаік , сцэнарыст і кінарэжысёр, падарожнік[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка біялогіі Яфіма Ізраілевіча Шульмана[3] і ўрача-педыятра Ніны Генрыхаўны Уфлянд (1902—1989)[4].

Маці нарадзілася ў Глуску ў рэлігійнай яўрэйскай сям’і. Вучылася ў Арлоўскай гімназіі, Бабруйскім медвучылішчы, Днепрапятроўскім медыцынскім інстытуце (у вядомага псіхіятра і псіханеўролага К. І. Платонава(руск.) бел.). Працавала медработнікам у Стрэшыне, у 1926 годзе адкрыла першую дзіцячую кансультацыю ў Глуску, у 1929 годзе прызначана загадчыцай і тэрапеўтам новай Бабруйскай акруговай амбулаторыі, потым перайшла ў гарадскі дзіцячы дыспансер.[4]

У 1941 годзе маці з Саламонам і дачкой здолела ўцячы з Бабруйска. Бацька раней быў мабілізаваны. Дзед па маці забіты у першыя дні акупацыі, баба — у гета ў 1942 годзе. Ваенны час прайшоў у Сярэдняй Азіі, маці працавала ў розных медустановах, у т.л. галоўным урачом дзіцячага косцева-туберкулёзна-лёгачнага санаторыя у Бухары. У 1944 годзе сям’я прыехала ў Мінск, потым вярнулася Бабруйск.[4]

Са студзеня 1945 года маці галоўны ўрач Бабруйскага тубдыспансера[5], пазней і дзіцячага аддзялення абласной бальніцы, дзе ўпершыню ў краіне ўвяла шпіталізацыю дзяцей абавязкова разам з маці, што значна скараціла тэрміны выздараўлення і ўзровень смяротнасці[4]. Ніна Уфлянд была вядомым ў Бабруйску чалавекам, праз адданасць працы і дасканалы кантакт з дзецьмі[4] да яе як педыятара мэтанакіравана звярталіся[6].

У аўтабіяграфічнай кнізе «Маці і сын», Саламон Шульнам успамінае: «Яна рашала са мной задачы па матэматыцы, калі я вучыўся на інжынерным факультэце, і правіла мае сцэнарыі, калі я вучыўся ў інстытуце кінематаграфіі. Яна вывучала музычныя гамы, дапамагаючы маёй сястры, яна была палітыкам, стратэгам, лідарам, дапамагаючы мужу арыентавацца ў складаных сітуацыях тых гадоў… Мама была ўлюбёнкай свайго калектыву і вечным цэнтрам застольнай весялосці»,[4] — успаміны маці, напісаныя ў 1984—1989 гадах, увайшлі ў склад кнігі пад умоўнай назвай «Нататкі дзіцячага ўрача»[7].

Паводле першай адукацыі Саламон Шульман быў інжынерам. У 1966 годзе скончыў факультэт кінарэжысуры Інстытута кінематаграфіі (УДІК).

Быў адным з заснавальнікаў папулярнага дакументальнага серыяла «Альманах кинопутешествий» (мастацкі кіраўнік У. А. Шнэйдэраў(руск.) бел.), над якім працаваў у 1963—1973 гадах. Працаваў на кінастудыях СССР, Югаславіі, Германіі, ЗША, Італіі, Аўстраліі. Аўтар больш за 40 дакументальных фільмаў, 5 мастацкіх кінасцэнарыяў, шэрагу літаратурных і публіцыстычных твораў, апублікаваных у многіх краінах свету. Узначальваў кінаэкспедыцыі да Паўночнага полюса, на вяршыні Паміра, астравы Акіяніі, у джунглі Афрыкі, пустыні Аўстраліі.

Лаўрэат Саюза журналістаў СССР(руск.) бел.. Член Прэзідыума Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё. Член Саюза кінематаграфістаў Расійскай Федэрацыі(руск.) бел. і Гільдыі кінарэжысёраў Расіі, член Саюза пісьменнікаў Масквы(руск.) бел.[8], член Гільдыі драматургаў Аўстраліі. Прафесар італьянскага дзяржаўнага ўніверсітэта[9]. Яго публічныя выступы нязменна прыцягвалі да сябе шматлікія студэнцкія аўдыторыі Італіі, Англіі, Германіі, ЗША, Аўстраліі.

Апошнія гады жыў у Мельбурне (Аўстралія). Памёр 6 верасня 2017 года[1][10][11].

Асабістае жыццё

У 1964—1967 гадах быў у грамадзянскім шлюбе з Таццянай Самойлавай[12].

Прэміі і ўзнагароды

Бібліяграфія

Фільмаграфія (скарочаная)

Аўтар-рэжысёр

* 1963 — Чорныя пяскі Кара-кумаў

Сцэнарыі

Зноскі

  1. 1 2 Самсонов, Александр.. Умер Соломон Шульман / Он начинал «Клуб кинопутешествий» с Владимиром Шнейдеровым (нявызн.). Журнал «Экология и жизнь» (9 верасня 2017). — Статьи. Праверана 10 верасня 2017.
  2. Соломоново решение // газета «Время». Новости Казахстана
  3. Ольга Смолякова. Соломоновы решения (руск.)
  4. 1 2 3 4 5 6 Уфлянд, Нина Генриховна (руск.)
  5. Янушкевич А. С., Воробьев В. О., Березко А. П. Становление и развитие противотуберкулезной службы Могилевской области // Recipe = Рецепт. Приложение 2018. — С. 46.
  6. Ольга Смолякова. Записки детского врача (руск.)
  7. Записки детского врача (руск.)
  8. chuprinin: Писатели Австралии // chuprinin.livejournal.com
  9. Сол Шульман: правда без жанров Архівавана 16 ліпеня 2011. // газета «Оренбургский университет»
  10. Умер наш известный земляк Сол Шульман (нявызн.) (недаступная спасылка). Вечерний Бобруйск (8 верасня 2017). — Человек. Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2017. Праверана 10 верасня 2017.
  11. Профессор свободной жизни. Памяти Соломона Шульмана // «ЭкоГрад»
  12. Шульман С. Е.. Слава и позор (нявызн.). Радио Свобода (24 лістапада 2013). Праверана 7 мая 2014.
  13. Kings of the Kremlin Архівавана 14 студзеня 2005. | GB-Russia Society Journals
  14. Харакири: Рассказ шестидесятника. | РС — Поверх барьеров с Иваном Толстым (24 апр 2012)
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Мельбурне
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 студзеня
Катэгорыя·Сцэнарысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Сцэнарысты Расіі
Катэгорыя·Сцэнарысты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кінарэжысёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Сцэнарысты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты Расіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Кінарэжысёры Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску
Катэгорыя·Памерлі 6 верасня
Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кінарэжысёры СССР