wd wp Пошук:

Саламанкскі ўніверсітэт

Саламанкскі ўніверсітэт (ісп.: Universidad de Salamanca) — самы старажытны ўніверсітэт Іспаніі, які разам з Балонскім, Оксфардскім і Сарбонай уваходзіць у чацвёрку найстарэйшых універстітэтаў Еўропы. Размешчаны ў горадзе Саламанка, аўтаномная супольнасць Кастылія і Леон. Гэта першая еўрапейская ўстанова, якая атрымала статус “універсітэта”. Гэтага статусу ўніверсітэт удастоіў кароль Альфонса X у 1254 годзе, і праз год яго прызнаў Папа Рымскі Аляксандр IV.

Гісторыя

Як і ўсе найстаражытныя ўніверсітэты, Саламанкскі спачатку быў утвораны ў якасці школы пры саборы. Існаванне школы згадваецца ў 1130 годзе, калі яе кіраўнік прысутнічаў на з’ездзе ў Карыёне. У 1218 кароль Альфонса X за якасць адукацыі прысвоіў установе ступень “Studium Generale” ці “ўсеагульнай школы”, якая па сутнасці была першапачатковай назвай універсітэтаў. Гэты тытул паказваў на разнастайнасць адукацыйнай праграмы, на вартасць дыпломаў і на тое, што школа была публічнай. У гэты час у школе функцыянавалі кафедры кананічнага і грамадзянскага права, медыцыны, логікі, граматыкі і музыкі. Кароль імкнуўся да таго, каб яго падданыя вучыліся тут, а не ў кастыльскай адукацыйнай установе у Паленсіі, якая была ўдастоены тытула каралём Альфонса VIII у 1208 годзе. У гады праўлення Альфонса X установа ператварылася з «усеагульнай школы» ва «ўніверсітэт». Універсітэт Саламанкі стаў першай еўрапейскай адукацыйнай установай з уласнай публічнай бібліятэкай. У 1255 годзе Папа Рымскі Аляксандр IV прызнаў універсітэцкі статус Саламанкі, а таксама удастоіў установу правам уласнай пячаткі, а яго выпускнікоў — правам паўсюднага выкладання.

Зноскі

  1. University of Salamanca Estudiantes(ісп.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2009. Праверана 15 верасня 2008.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Універсітэты Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Саламанка
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1218 годзе