wd wp Пошук:

Сакора

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Сако́ра (ісп.: Socorro) — найбуйнейшы востраў у групе астравоў Рэвілья-Хіхеда. Адміністрацыйна належыць да мексіканскага штата Каліма. Плошча — 132 км². Насельніцтва — 51 (2005 г.), сезонна павялічваецца да некалькіх сот чалавек.

Геаграфія

Карта

Востраў Сакора — самы вялікі ў групе астравоў Рэвілья-Хіхеда. Знаходзіцца ў 580 км ад бліжэйшага ўзбярэжжа Мексікі, у 1241 км на захад ад горада Мехіка, у 11034 км на паўднёвы захад ад Мінска. Даўжыня — 16,4 км, найбольшая шырыня — 14,6 км.

Востраў Сакора мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваўся ў 3090 г. да н.э. +/- 500 гадоў. Вулкан Эверман узвышаецца на 1150 м над узроўнем мора і да нашых дзён з’яўляецца актыўным. Апошнія вывяржэнні адбыліся ў 1951 г. і 1993 г. Рэльеф схілаў вулкана спярэшчаны шматлікімі часовымі вадацёкамі. Яны напаўняюцца ў дажджлівы сезон і перасыхаюць падчас сухога надвор’я. Паўночны бераг скалісты. На поўдні вылучаюцца спадзістыя мясціны.

Клімат марскі трапічны. Сярэдняя тэмпература жніўня +27,5° С. Сярэдняя тэмпература студзеня +22 °C. Дзякуючы сваёй вышыні вулкан Эверман затрымлівае дажджавыя паветраныя масы, таму колькасць ападкаў дасягае 600—680 мм у год.

Прырода

На невялікім па плошчы востраве Сакора існуе некалькі экалагічных рэгіёнаў. Нізкія ўзбярэжныя землі даволі засушлівыя, пакрытыя травяністай расліннасцю, хмызнякамі і кактусамі. Вышэй за 650 м клімат не вельмі спякотны, колькасць ападкаў даволі значная. Тут сустракаюцца дрэвы, пераважна фікусы, а таксама дзікія вішні, архідэі, марэнавыя і г. д. Бліжэй да вяршыні нізкая горная саванна зноў змяняецца травяністымі лугамі.

Першародная фаўна адрозніваецца вялікай колькасцю птушак, толькі 1 відам ігуан і сухапутным крабам. Багатая прыродная разнастайнасць характэрна для акіянічных вод, якія абмываюць берагі вострава. Іх насяляюць дэльфіны, акулы, скаты-матылькі, сезонна наведваюць кіты.

На Сакора шмат эндэмічных раслін і жывёл, але з-за ўздзеяння авечак, свінняў, трусоў і катоў, завезеных у мінулым чалавекам, у многіх мясцінах развілася эрозія, прышэльцы выціскнулі ці вынішчылі мясцовыя віды.

Гісторыя

Востраў быў адкрыты ў 1533 г. іспанскімі мараплаўцамі. У XIX ст. наведаўся навуковымі экспедыцый, у тым ліку з удзелам Аляксандра фон Гумбальта (1811 г.). 24 студзеня 1868 г. Сакора быў анексаваны Мексікай. У 1869 г. на ім пасялілася група выхадцаў з Аўстраліі і Канады, якія збіраліся займацца жывёлагадоўляй. Аднак каланісты хутка згубілі статак кароў, памерла некалькі чалавек. У выніку яны былі эвакуіраваны. На Сакора засталіся авечкі, што хутка распладзіліся і нават перажылі некалькі вывяржэнняў вулкана.

У 1957 г. на Сакора была пабудавана ваенна-марская база, прычал і аэрапорт, якая ў нашы дні таксама выкарыстоўваецца ў навковых мэтах. Узімку насельніцтва базы павялічваецца за лік турыстаў і членаў сямей ваенных.

У 2008 г. Сакора стаў цэнтрам біясфернага запаведніка Рэвілья-Хіхеда і быў унесены ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Рэвілья-Хіхеда
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта