wd wp Пошук:

Рэвілья-Хіхеда

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Рэві́лья-Хіхе́да (ісп.: Revillagigedo) — група астравоў у Ціхім акіяне, адміністрацыйна належаць да мексіканскага штата Каліма. Агульная плошча — 169 км². Насельніцтва (2005 г.) — 60 чал.

Геаграфія

Архіпелаг Рэвілья-Хіхеда знаходзіцца ў Ціхім акіяне ў 580 км на захад ад узбярэжжа Мексікі і складаецца з 4 астравоў, а таксама мноства дробных скал.

Астравы Рэвілья-Хіхеда
Назва Плошча, км² Вышыня, м Каардынаты
Сакора 132 1130 18°47′04″пн.ш. 110°58′30″з.д.
Кларыён 19,8 335 18°22′пн.ш. 114°44′з.д.
Сан-Бенедыкта 5,94 310 19°18′16″пн.ш. 110°48′52″з.д.
Рока-Партыда 0,014 34 18°59′50″пн.ш. 112°03′54″з.д.
Карта

Астравы Сакора, Сан-Бенедыкта і Рока-Партыда размешчаны бліжэй да мацерыка і маюць назву Унутраных астравоў. Яны належаць да часавога пояса UTC-7 (у той час, як штат Каліма да UTC-6). Востраў Кларыён аддалены амаль на 380 км на захад і належыць да часавога пояса UTC-8.

Архіпелаг Рэвілья-Хіхеда мае вулканічнае паходжанне. Прычым, на некаторых астравах вулканы захоўваюць сваю актыўнасць і ў нашы дні.

Клімат марскі трапічны. Улетку колькасць ападкаў дасягае 313,8 мм у месяц. Зімы засушлівыя. Сярэдняя тэмпература жніўня +27,5° С. Сярэдняя тэмпература студзеня +22° C. Аднак надвор’е звычайна вельмі зменлівае, паколькі астравы адкрыты для ўраганаў з поўдня і халодных паветраных мас з поўначы.

Прырода

На астравах пераважае флора, прыстасаваная да трапічнага засушлівага клімата, блізкая да расліннага света Паўднёвай Каліфорніі, аднак маюцца і эндэмічныя віды. Сушу насяляе 133 віды птушак. Значную цікавасць уяўляе багатая прырода падводнай часткі астравоў — разнастайныя каралы, малюскі, рыбы і г. д. Сезонна воды Рэвілья-Хіхеда наведваюць кітападобныя.

У 1996 г. архіпелаг быў абвешчаны ахоўваемай прыроднай зонай. У 2008 г. — біясферным запаведнікам. У тым жа годзе Рэвілья-Хіхеда ўнесены ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя

Астравы Рэвілья-Хіхеда былі адкрыты на працягу 15331779 гг. іспанскімі мараплаўцамі. Названы ў гонар аднаго з віцэ-каралёў Мексікі. У XIX ст. іх наведаў шэраг навуковых экспедыцый, у тым ліку з удзелам Аляксандра фон Гумбальта (1811 г.).

24 студзеня 1868 г. архіпелаг анексаваны Мексікай. Планавалася пабудаваць на адным з астравоў турэмнае паселішча, але план хутка быў забыты. У 1869 г. востраў Сакора быў каланізаваны групай аўстралійцаў і канадцаў, якія прывезлі з сабою кароў і авечак. Аднак вопыт каланізацыі не меў поспеху. Каровы і частка людзей загінулі. Астатнія былі эвакуіраваны. Затое авечкі захаваліся.

З 1996 г. астравы знаходзяцца пад аховай. На востраве Сакора дзейнічае невялікая мексіканская ваенная база. У 2008 г. архіпелаг унесены ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Мексікі
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэвілья-Хіхеда
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта