wd wp Пошук:

Сабін Дрэгой

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дрэгой.

Са́бін Дрэго́й (рум.: Sabin Drăgoi; 6 чэрвеня 1894, г. Сэліштэ, Румынія — 31 снежня 1968) — румынскі кампазітар, фалькларыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў Румыніі (1953). Член-карэспандэнт Акадэміі Румыніі (1953). Лаўрэат дзвюх Дзяржаўных прэмій Румыніі (1950, 1952).

Біяграфія

Вучыўся ў 19191920 гадах у Клужскай кансерваторыі, у 19201922 гадах удасканальваўся ў Пражскай кансерваторыі. У 19241942 і 19461950 гадах прафесар кансерваторыі ў Тымішаары, у 19251943 гадах яе таксама дырэктар. У 19401947 гадах дырэктар Опернага тэатра ў Тымішаары.

У 19501952 гадах прафесар Бухарэсцкай кансерваторыі. У 19501964 гадах дырэктар Інсытута фальклору ў Бухарэсце

Творчасць

У творчасці апіраўся на румынскія сялянскія песні. Сярод твораў: оперы «Напасць» (паст. 1928), «Пэкалэ» (паст. 1962); араторыі, кантаты; «Сельскі дывертысмент» для струннага аркестра (1928), канцэрт для фартэпіяна з аркестрам (1941); харавыя творы, музыка да кінафільмаў.

Відны даследчык румынскага фальклору, запісаў каля 3000 народных мелодый. Аўтар апрацовак народных мелодый для фартэпіяна і голасу з фартэпіяна, зборнікаў народных песень (калядкі, дойны), артыкулаў.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Sabin V. Drăgoi // MAK
  3. Sabin Dragoiu // Proleksis enciklopedija — 2009.
  4. 1 2 3 A Dictionary of Music and MusiciansOUP, 1878.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Выпускнікі Пражскай кансерваторыі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Румыніі
Катэгорыя·Кампазітары Румыніі
Катэгорыя·Выкладчыкі Тымішаарскай кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў жудзецы Арад
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Клужскай кансерваторыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Бухарэсце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Румыніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сэліштэ
Катэгорыя·Постаці Румынскай нацыянальнай оперы, Тымішаара
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Бухарэсцкай кансерваторыі
Катэгорыя·Памерлі 31 снежня
Катэгорыя·Фалькларысты Румыніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Акадэміі Румыніі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта