Рэспу́бліка Се́рбская Кра́іна, скарочана РСК (сербск.: Република Српска Крајина) — былая непрызнаная дзяржава, якая існавала з 1991 па 1995 на тэрыторыях Рэспублікі Харватыі, населеных пераважна сербамі.
За кароткі час этнічны склад насельніцтва РСК значна змяніўся:
Асноўны артыкул: Вайна ў Харватыі РСК была створана ў адказ на дзеянні харвацкіх рэспубліканскіх уладаў, якія ўзялі курс на аддзяленне ад Югаславіі і выражала імкненні сербскага насельніцтва гэтых тэрыторый застацца ў складзе Югаславіі.
Большая частка тэрыторыі РСК была занята харвацкімі войскамі ў 1995 годзе. Рэшта РСК паводле Эрдуцкага пагаднення пры дапамозе ААН была мірна інтэгравана ў Харватыю ў 1998 годзе.
Незалежнасць РСК не была прызнана ніводнай дзяржавай, уключаючы і Саюзную Рэспубліку Югаславію.
Плошча РСК складала 17 040 квадратных кіламетраў[2].
Сталіцай РСК быў горад Кнін з насельніцтвам каля 12 000 чалавек. Апроч яго, іншымі буйнымі гарадамі былі Вукавар (33 000) і Петрынья (19 000).
У РСК налічвалася шэсць гісторыка-геаграфічных рэгіёнаў, размешчаных у трох эксклавах-аўтаномных абласцях[3][4][5][6]. Асноўнай тэрытарыяльнай адзінкай была супольнасць, у якую, як правіла, уваходзілі адносна буйны населены пункт, што быў яе цэнтрам, і навакольныя сёлы, вёскі і хутары. Усяго ў складзе РСК налічвалася 28 супольнасцей[4].
Большасць грамадзян Сербскай Краіны вызнавалі праваслаўе. Тэрыторыя РСК знаходзілася пад юрысдыкцыяй Сербскай Праваслаўнай царквы. У краіне знаходзіліся сербскія праваслаўныя храмы і манастыры. Найбольш буйнымі, старажытнымі і вядомымі з’яўляліся манастыры Драгавіч, Гомір’е, Крка, Крупа і Лепавіна. Падчас баявых дзеянняў многія сербскія цэрквы былі разбураны або значна пашкоджаны. Так у 1993 годзе харвацкія войскі разбурылі сабор Святога Мікалая і рэзідэнцыю Горнакарлавацкай епархіі. Усяго ў 1990—1995 гг. было разбурана 78 праваслаўных цэркваў[13], 96 царкоўных будынкаў, 10 могілак, адна патрыяршая рызніца, царкоўны музей, дзве царкоўных бібліятэкі і два архівы[14]. 94 царквы і 4 манастыры былі разрабаваны[14].
Харвацкая меншасць вызнавала каталіцтва. Шмат якія каталіцкія цэрквы былі таксама цалкам ці часткова разбураны сербскімі параваеннымі фармаваннямі падчас баявых дзеянняў.
Патокі бежанцаў (сербаў з Харватыі, харватаў з Босніі і Герцагавіны) прывялі да істотнай змены этна-канфесійнай карціны.
Цяпер ёсць Урад Рэспублікі Сербская Краіна ў выгнанні.
на сербскахарвацкай мове
на англійскай мове