wd wp Пошук:

Рэспубліка Сербская Краіна

Рэспу́бліка Се́рбская Кра́іна, скарочана РСК (сербск.: Република Српска Крајина) — былая непрызнаная дзяржава, якая існавала з 1991 па 1995 на тэрыторыях Рэспублікі Харватыі, населеных пераважна сербамі.

За кароткі час этнічны склад насельніцтва РСК значна змяніўся:

Гісторыя

Асноўны артыкул: Вайна ў Харватыі РСК была створана ў адказ на дзеянні харвацкіх рэспубліканскіх уладаў, якія ўзялі курс на аддзяленне ад Югаславіі і выражала імкненні сербскага насельніцтва гэтых тэрыторый застацца ў складзе Югаславіі.

Большая частка тэрыторыі РСК была занята харвацкімі войскамі ў 1995 годзе. Рэшта РСК паводле Эрдуцкага пагаднення пры дапамозе ААН была мірна інтэгравана ў Харватыю ў 1998 годзе.

Незалежнасць РСК не была прызнана ніводнай дзяржавай, уключаючы і Саюзную Рэспубліку Югаславію.

Геаграфія

Геаграфічныя рэгіёны РСК
Дынарскія Альпы, панарама з Кніна
Плітвіцкія азёры
Лясы на гары Папук у Славоніі

Плошча РСК складала 17 040 квадратных кіламетраў[2].

Сталіцай РСК быў горад Кнін з насельніцтвам каля 12 000 чалавек. Апроч яго, іншымі буйнымі гарадамі былі Вукавар (33 000) і Петрынья (19 000).

Адміністрацыйны падзел

У РСК налічвалася шэсць гісторыка-геаграфічных рэгіёнаў, размешчаных у трох эксклавах-аўтаномных абласцях[3][4][5][6]. Асноўнай тэрытарыяльнай адзінкай была супольнасць, у якую, як правіла, уваходзілі адносна буйны населены пункт, што быў яе цэнтрам, і навакольныя сёлы, вёскі і хутары. Усяго ў складзе РСК налічвалася 28 супольнасцей[4].

Рэлігія

Большасць грамадзян Сербскай Краіны вызнавалі праваслаўе. Тэрыторыя РСК знаходзілася пад юрысдыкцыяй Сербскай Праваслаўнай царквы. У краіне знаходзіліся сербскія праваслаўныя храмы і манастыры. Найбольш буйнымі, старажытнымі і вядомымі з’яўляліся манастыры Драгавіч, Гомір’е, Крка, Крупа і Лепавіна. Падчас баявых дзеянняў многія сербскія цэрквы былі разбураны або значна пашкоджаны. Так у 1993 годзе харвацкія войскі разбурылі сабор Святога Мікалая і рэзідэнцыю Горнакарлавацкай епархіі. Усяго ў 1990—1995 гг. было разбурана 78 праваслаўных цэркваў[13], 96 царкоўных будынкаў, 10 могілак, адна патрыяршая рызніца, царкоўны музей, дзве царкоўных бібліятэкі і два архівы[14]. 94 царквы і 4 манастыры былі разрабаваны[14].

Харвацкая меншасць вызнавала каталіцтва. Шмат якія каталіцкія цэрквы былі таксама цалкам ці часткова разбураны сербскімі параваеннымі фармаваннямі падчас баявых дзеянняў.

Патокі бежанцаў (сербаў з Харватыі, харватаў з Босніі і Герцагавіны) прывялі да істотнай змены этна-канфесійнай карціны.

Сучаснае становішча

Цяпер ёсць Урад Рэспублікі Сербская Краіна ў выгнанні.

Зноскі

  1. The Prosecutor of the Tribunial Against Slobodan Milosevic. International Criminal Tribunal for the former Yugoslavia. Accessed 13 September 2009.
  2. 1 2 Српска Крајина, 2011
  3. Српска Крајина, 2011, с. 326
  4. 1 2 Новаковић, 2009, с. 191
  5. 1 2 3 4 5 6 7 Гуськова, 2001, с. 138
  6. Новаковић, 2009, с. 202
  7. Новаковић, 2009, с. 203
  8. Новаковић, 2009, с. 204
  9. Новаковић, 2009, с. 206
  10. Новаковић, 2009, с. 207
  11. Новаковић, 2009, с. 208
  12. Новаковић, 2009, с. 210
  13. Српска Крајина, 2011, с. 575
  14. 1 2 Югославия в XX веке, 2011, с. 776

Літаратура

на сербскахарвацкай мове

на англійскай мове

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гісторыя Харватыі
Катэгорыя·Зніклі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Колішнія непрызнаныя дзяржавы
Катэгорыя·Рэспубліка Сербская Краіна
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных