wd wp Пошук:

Рэйф Файнс

Рэйф Натаніел Туіслтан-Уайкхем-Файнс[5] (англ.: Ralph Nathaniel Twisleton-Wykeham-Fiennes, МФА [ˈreɪf ˈfaɪnz][6], MWCD /RĀF FĪNZ/[7], 22 снежня 1962, Іпсуіч, Суфалк, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр, кінарэжысёр, пасланец добрай волі ЮНІСЕФ.

Біяграфія

Рэйф — першынец у сям’і. Яго маці Джэніфер Лаш (англ.) — пісьменніца, бацька Марк Файнс (англ.) — вядомы фатограф (яго ж бацькам быў прамысловец Морыс Файнс (англ.)[8]. Яго сям’я вядзе сваё паходжанне ад нарманаў[9]. З 1973 года сям’я жыве ў Ірландыі. З яго пяці братоў і сясцёр практычна ўсё маюць дачыненне да кіно: брат Джозеф выканаў ролю Шэкспіра ў аскараноснай меладраме «Закаханы Шэкспір» (1998); іншы брат, Магнус (англ.) — кампазітар; сёстры Сафі (англ.) і Марта — кінарэжысёры (у фільме Марты «Анегін» Рэйф іграў галоўную ролю); а 3-ці яго брат, Якаб, займаецца аховай навакольнага асяроддзя. Таксама малады акцёр Хіра Файнс-Тыфін (іграў у Гары Потэр і Прынц-Паўкроўка) прыпадае яму пляменнікам, вядомы брытанскі падарожнік Ранульф Твіслтан-Вайкхем-Файнс і пісьменнік Уільям Файнс (англ.) прыпадае Рэйфу і яго братам і сёстрам кузенамі 3-й ступені. У 8-м калене яны з’яюяцца сваякамі брытанскай каралеўскай сям’і.

Кар’ера

Навучаўся акцёрскаму майстэрству ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва. Пачынаў сваю кар’еру ў Адкрытым тэатры Рыджэнтс-парку (англ.), з канца 1980-х іграў у Каралеўскім нацыянальным тэатры (англ.). З 1988 годзе перайшоў у трупу Каралеўскага Шэкспіраўскага тэатра[9]. Лаўрэат амерыканскіх тэатральных прэмій «Тоні». Намінаваўся на «Оскар» за ролі ў фільмах «Спіс Шындлера» (1993) і «Англійскі пацыент» (1996). У яго паслужным спісе ёсць і намінацыі на «Залатую маліну» (1999, разам з Умай Турман за камедыйны баявік «Мсціўцы»). У тым жа годзе згуляў Анегіна ў аднайменным галівудскім фільме.

Сярод яго тэатральных прац асоба адзначаецца роля Іванова ў аднайменнай п’есе А. П. Чэхава ў пастаноўцы лонданскага тэатра «Алмейда» (англ.) (сярэдзіна 1990-х), Файнс іграў зламанага і блізкага да вар’яцтва чалавека незвычайна пераканаўча[10].

Дачыненні з Беларуссю

У снежні 2012 года па ініцыятыве Беларускага Свабоднага тэатра ў рамках кампаніі Free Belarus Now (англ.: Свабоду Беларусі зараз!) разам з іншымі вядомымі брытанскімі акцёрамі, сярод якіх Джаана Ламлі, Сэм Уэст, Алан Рыкман, Марк Райланс, Цім Райс, Аджоа Анда і Сайман Кэлау, звярнуўся ў відэазвароце да прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Дэвіда Кэмерана з патрабаваннем звярнуць увагу на сітуацыю ў Беларусі[11]:

Сёння я звяртаюся да Дэвіда Кэмерана, прэм’ер-міністра маёй краіны для таго, каб выкарыстаць сілу маралі ў палітыцы, разбурыць сон сумлення і запатрабаваць ад апошняга дыктатара Еўропы Аляксандра Лукашэнка спыніць катаванні свайго народа і вызваліць палітычных зняволеных да новага года

Асабістае жыццё

У 1993—1997 гг. акцёр складаўся ў шлюбе з актрысай Алекс Кінгстан, вядомай расійскаму гледачу па тэлесерыялах «Хуткая дапамога» і «Доктар Хто».

Узнагароды

Двойчы быў намінаваны на прэмію «Оскар». Мае 11 іншых узнагарод і 20 намінацый на ўзнагароды.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #122931300 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Ralph Fiennes // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  4. Student & graduate profilesКаралеўская Акадэмія драматычнага мастацтва.
  5. Сустракаецца таксама транслітарацыйны варыянт перадачы імя — Ральф.
  6. How to pronounce Ralph Fiennes(англ.) . inogolo.com. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2012. Праверана 26 студзеня 2012.
  7. NLS/BPH: Other Writings, Say How?(англ.) . National Library Service for the Blind and Physically Handicapped. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2012. Праверана 26 студзеня 2012.
  8. біяграфія акцёра на filmreference.com
  9. 1 2 Fiennes, Ralph. Interview with James Lipton Архівавана 4 жніўня 2007.. «Inside the Actors Studio»
  10. Ю. Фридштейн. «Русский пациент» Рейфа Файнза // Энциклопедия для детей. Искусство. Т. 3./ глав. ред. В. Володин — М: Аванта+, 2000. — С. 323.
  11. Британские звезды требуют от Кэмерона обратить внимание на Беларусь Архівавана 4 сакавіка 2016.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іпсвічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Акцёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кінарэжысёры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Драма Дэск»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Паслы добрай волі ЮНІСЕФ