wd wp Пошук:

Рэактыўны артрыт

Ацёк калена (справа) пры рэактыўным артрыце

Рэактыўны артрыт (хвароба Рэйтэра; грэч.: ἄρθρον + ῖτις — сустаў + запаленне) — запаленне сустава ў выніку заражэння іншага органа хламідыямі(англ.) бел. і кішачнымі мікраарганізмамі (сальманелы, шыгелы, кампілабактэрыі(англ.) бел. і іерсініі(англ.) бел.). Як правіла, развіваецца пры ўмове наяўнасці ў крыві спадчыннага антыгену гістасумяшчальнасці(англ.) бел. падвіду В27(англ.) бел.. Хвароба ўзнікае ад хламідыёзу ў 9 разоў часцей у хлопцаў, чым у дзяўчын. Трэць выпадкаў немачы прыпадае на заражэнне іерсініяй, што часцей здараецца ў спякотных краінах (Індыя). Ускладненне хваробы вядзе да калецтва суставаў і пашкоджання ўнутраных органаў (лёгкія, лімфавузлы, нервы, страўнікава-кішачны тракт і сэрца)[3].

Папярэджанне

Прадухіленню хваробы спрыяе палавая аднашлюбнасць, адсутнасць у хаце грызуноў (мышы і пацукі), захоўванне ежы ад псавання, мыццё гародніны і садавіны перад ужываннем і прыгатаваннем. У спякотных краінах для мыцця фруктаў варта выкарыстоўваць бутэляваную ваду[3].

Праявы

Сып на скуры ступняў пры рэактыўным артрыце

Спачатку хвароба выяўляецца праз боль і рэзі ў мочаспускальнага канала. Адзначаюцца кароткачасовыя праявы запалення вачэй і зрэдку панос. Пасля ўзнікае боль і ацёк у суставах пальцаў ног і каленяў, на месцы злучэння сухажылляў з касцямі ля пяткі. Пры гэтым суставы пашкоджваюцца толькі з аднаго боку. Скура на месцы паражэння становіцца чырвонай або сінюшнай. Таксама могуць узнікаць язвачкі на языку, слізістай рота і палавых органах. На ступнях і далонях адзначаюцца сып і плямы[3].

Даследаванне

Старажытнагрэчаскі лекар Гіпакрат першым апісаў адначаснае запаленне вачэй і суставаў пры частым і балючым мочаспусканні ў хлопца, які захварэў пасля палавой сувязі. Ад аднолькавых праяў немачы цярпеў генуэзскі мараплавец Хрыстафор Калумб. У 1818 г. англійскі лекар Бенджамін Колінз Бродзі(англ.) бел. назваў адначасовае запаленне суставаў, вачэй і мочаспуску сімптомамі адной хваробы. У 1916 г. нямецкі лекар Ганс Конрад Рэйтэр(англ.) бел. устанавіў сувязь захворвання з дызентэрыяй. У выніку хваробу пачалі называць сіндромам Рэйтэра. У 1977 г. некалькі лекараў прапанавалі замяніць назву хваробы на рэактыўны артрыт, бо ў 1947 г. амерыканскі ваенны суд у Нюрнбергу (Баварыя) выкрыў удзел Рэйтэра ў смяротных доследах над сотнямі зняволеных канцлагера Бухенвальд (Цюрынгія, Трэці Рэйх). У 2009 г. за хваробай замацавалася сучасная назва[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 3 4 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. 1 2 3 4 Вольга Кулінковіч. Суставы баляць не толькі ў старых // Звязда : газета. — 1 чэрвеня 2011. — № 100 (26973). — С. 3. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Захворванні суставаў