wd wp Пошук:

Рыкса Баляславаўна

Рыкса Баляславаўна, альбо Рыхеза Польская (польск.: Ryksa Bolesławówna, шведск.: Rikissa Boleslavsdotter av Polen; 1116 — пасля 25 снежня 1155) — каралева Швецыі, дачка князя Польшчы Баляслава III і Саламеі фон Берг-Шэлклінген.

Біяграфія

У 1127—1129 гадах выдана замуж за Магнуса Моцнага, сына дацкага караля Нільса. Магнус прэтэндаваў на каралеўскі сталец Швецыі, хоць быў абраны толькі гётамі і яго ўлада распаўсюджвалася толькі на Вестэргёталанд. Шлюб быў заключаны як саюз Даніі і Польшчы для барацьбы з вендамі — саюзнікамі Кнуда Лаварда[6].

Забойства Кнуда Лаварда стала прычынай грамадзянскай вайны ў Даніі, у якой прыхільнікі караля пацярпелі паразу. Пасля гібелі Магнуса ў бітве каля бухты Фоцевік, Рыкса разам з сынам Кнудам найверагодней вярнулася ў Польшчу, дзе ў 1135/1136 годзе выйшла замуж за Валадара Глебавіча з роду Ізяславічаў Полацкіх, будучага князя менскага (1151—1159, 1165—1167)[7]. Такім чынам сфармаваўся саюз Баляслава III з полацкімі князямі супраць Эрыка II і спадчыннікаў Уладзіміра Манамаха (у прыватнасці, наўгародскім князем Усеваладам Мсціславічам). Адной з мэтаў новага альянсу была падтрымка дамаганняў сына Рыксы і Магнуса на каралеўскі сталец Даніі. Аднак пасля выгнання Усевалада з Ноўгарада (1136), смерці Эрыка II (1137) і Баляслава III (1138) саюз распаўся, разам з ім распаўся і шлюб[6].

Пасля адрачэння Эрыка III у 1146/1147 годзе, Кнуда абралі каралём у Ютландыі. У канцы 1140-х гадоў Рыкса развялася з Валадаром, і яе наступны шлюб (пасля 1143 года, верагодна ў 1147/1148 годзе) з аўдавелым каралём Швецыі Сверкерам, магчыма, быў звязаны са стварэннем кааліцыі якраз для падтрымкі Кнуда.

Дачка Рыксы і Валадара Сафія пазней была выдана замуж за сына Кнуда Лаварда, дацкага караля Вальдэмара[8].

Памерла Рыкса пасля 25 снежня 1155, напэўна, у Кракаве.

Зноскі

  1. Rikissa — 1917.
  2. Richeza // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Richeza of Poland, Queen of Sweden // https://pantheon.world/profile/person/Richeza_of_Poland,_Queen_of_Sweden Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. (unspecified title) Праверана 4 мая 2021.
  6. 1 2 Абстракт статьи De russiske ægteskaber. Dynasti- og alliancepolitik i 1130ernes danske borgerkrig, John Lind, Historisk Tidsskrift 92:2, 225—261. (англ.)
  7. По данным сайта Генеалогия (руск.)
  8. Джаксон Т. Н.. О скандинавских браках Ярослава Мудрого и его потомков (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2021. Праверана 27 верасня 2006.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кракаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 25 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эстэргётландзе
Катэгорыя·Пясты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1116 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1156 годзе
Катэгорыя·Пясты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Жонкі кіраўнікоў XII стагоддзя