wd wp Пошук:

Рыкарду Куарэжма

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Рыка́рду Андра́дэ Куарэ́жма Берна́рду (парт.: Ricardo Andrade Quaresma Bernardo; нар. 26 верасня 1983, Лісабон, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца клуба «Віторыя» з Гімарайнша і нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Клубная кар’ера

«Спортынг»

Сваю кар’еру Рыкарду распачаў у 2001 годзе ў моладзевай акадэміі клуба «Спортынг». У сезоне 2000/01 ён дэбютаваў у другой камандзе клуба, а на наступны год пераведзены ў склад асноўнай каманды. Дэбют Рыкарду ў партугальскай Суперлізе прыйшоўся на матч супраць «Порту». У сезоне 2002/2003 вынікі «Спортынга» не ўражвалі заўзятараў, якія абвінавачвалі ў гэтым трэнера Ласла Бёлёні, які не выпускаў на поле адначасова Куарэжму і Крыштыяну Раналду.

«Барселона»

У 2003 годзе Куарэжма быў прададзены ў «Барселону» за 6 млн еўра. Ён дэбютаваў у складзе каталонцаў у таварыскім матчы супраць «Мілана», дзе забіў свой ​​першы гол за клуб. Аднак з цягам часу ўзаемаадносіны Рыкарду з галоўным трэнерам «Барселоны» Франкам Райкардам не заладзіліся, і Куарэжма заявіў аб тым, што адмаўляецца выступаць за клуб, пакуль Райкаард не сыдзе з каманды.

«Порту»

У выніку Рыкарду пакінуў «Барселону», якая атрымала Дэку з «Порту», а ў абмен аддала Куарэжму і 15 млн еўра. Сваю кар’еру ў «Порту» Куарэжма пачаў з гола ў Суперкубку УЕФА і пераможнага мяча ў браму «Бенфікі» ў матчы на Суперкубак Партугаліі.

«Інтэрнацыянале»

1 верасня 2008 года Рыкарду падпісаў пяцігадовы кантракт з італьянскім клубам «Інтэрнацыянале» тэрмінам да 30 чэрвеня 2013 года[3]. Аднак за 2 няпоўных года ў складзе міланцаў Куарэжма па розных прычынах, галоўнай з якіх стаў недахоп трэнерскага даверу, гэтак і не здолеў наблізіцца да свайго ўзроўню часоў «Порту», правёўшы ў асноўным складзе нікчэмную колькасць гульняў.

«Бешыкташ»

13 чэрвеня 2010 года Куарэжма перайшоў у турэцкі «Бешыкташ»; сума трансферу склала 6 млн фунтаў[4]. Першыя галы за новы клуб Рыкарду забіў у матчах Лігі Еўропы 2010. У пачатку сакавіка 2012 года з’явілася інфармацыя, што Куарэжма адхілены ад працы з камандай пасля сваркі з галоўным трэнерам Карласам Карвалалам. Паводле паведамленняў турэцкіх СМІ, прычынай сваркі паслужыла замена партугальца ў перапынку матча Лігі Еўропы супраць мадрыдскага «Атлетыка»[5]. Неўзабаве Куарэжма прынёс выбачэнні за свае выказванні[6], у выніку чаго канфлікт быў вычарпаны, і ігрок вярнуўся да гульняў за клуб. А затым стала вядома, што кіраўніцтва «Бешыкташа» адправіла Карвалала ў адстаўку[7].

Вяртанне ў «Порту»

Куарэжма вярнуўся ў «Порту» ў першы дзень 2014 года, больш за дзесяць тысяч заўзятараў віталі іграка на першай трэніроўцы[8]. Да вяртання Рыкарду правёў картокі час у Дубаі, дзе гуляў за мясцовы клуб «Аль-Ахлі».

Вяртанне ў «Бешыкташ»

У чэрвені 2015 года стала вядома аб магчымым вяртанні Куарэжмы ў «Бешыкташ». 22 ліпеня 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім клубам[9].

«Касымпаша»

У жніўні 2019 года перайшоў у іншы клуб са Стамбула — «Касымпашу»[10]. У ліпені 2020 года стала вядома, што Куарэжма па заканчэнні кантракта пакідае клуб[11].

«Віторыя»

У верасні 2020 года стаў іграком «Віторыі» з Гімарайнша[12].

Міжнародная кар’ера

У нацыянальнай зборнай Партугаліі Рыкарду дэбютаваў у чэрвені 2003 года ва ўзросце 20 гадоў у таварыскім матчы супраць зборнай Балівіі. 24 сакавіка 2007 года ён забіў свой ​​першы гол за зборную ў гульні супраць зборнай Бельгіі[13].

Дасягненні

Клубныя

«Спортынг»

«Порту»

«Інтэрнацыянале»

«Бешыкташ»

«Аль-Ахлі»

Міжнародныя

Партугалія

Зноскі

  1. Ricardo Quaresma // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ricardo Andrade Quaresma Bernardo // Enciclopèdia de l’esport catalàGrup Enciclopèdia Catalana, 2012.
  3. Куарежма перешёл в «Интер» за 25 млн фунтов Архівавана 9 верасня 2008.. championat.ru
  4. «Бешикташ» подписал Куарежму Архівавана 16 чэрвеня 2010.. championat.ru
  5. Рикарду Куарежма отстранён от работы с «Бешикташем» Архівавана 14 мая 2012.. НТВ+
  6. «Assumo que errei, estava a sentir-me envergonhado» — Quaresma Архівавана 20 сакавіка 2012.. abola.pt
  7. Пас из-за границы. sport-express.ru
  8. Quaresma: “É nesta casa que me sinto feliz. FC Porto
  9. Рикарду Куарежма стал игроком “Бешикташа”. football.by
  10. Куарежма подписал контракт с «Касымпашой». by.tribuna.com
  11. Куарежма покинул турецкую «Касымпашу». by.tribuna.com
  12. Куарежма перешел в «Виторию». Клуб представил его в образе короля. by.tribuna.com
  13. Португалия разгромила Бельгию(недаступная спасылка). championat.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Партугаліі
Катэгорыя·Ігракі ФК Бешыкташ
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Шабаб Аль-Ахлі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Партугаліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Порту
Катэгорыя·Ігракі ФК Віторыя Гімарайнш
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Ігракі ФК Касымпаша
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лісабоне
Катэгорыя·Ігракі ФК Спортынг Лісабон
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы