wd wp Пошук:

Дэку

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андэрсан Луіс ды Соза[1] (парт.: Anderson Luís de Souza; 27 жніўня 1977, Сан-Бернарду), больш вядомы як Дэку (парт.: Deco — прафесійны футбаліст, выступаў за зборную Партугаліі (атрымаў партугальскае грамадзянства ў 2002 годзе). Гуляў на пазіцыі атакавалага паўабаронцы і лічыўся адным з лепшых футбалістаў гэтага амплуа ў свеце, Дэку двойчы звалі лепшым паўабаронцам Лігі чэмпіёнаў (у 2004 і 2006 гадах).

Прыбыццё ў Еўропу

Дэку прыбыў у Партугалію ў 1997 г. ва ўзросце 19 гадоў з бразільскага «Карынтыянса», каб выступаць за лісабонскую «Бенфіку» разам з іншым бразільскім футбалістам Каджу. Нягледзячы на вырабленае Дэку на трэніроўцы добрае ўражанне кіраўніцтва «Бенфікі» вырашыла аддаць бразільца ў арэнду клубу другой партугальскай лігі «Алверка», дзе ён адыграў адзін сезон. Дэку паказаў сябе добра і быў блізкі да падаўжэння кантракту з «Бенфікай» ужо як гулец асноўнага складу, аднак лісабонскі клуб і агент гульца не дашлі да дамовы, паколькі трэнер Грэм Сунесс не бачыў у футбалісце даляглядаў. Пасля гэтага ў сезоне 1998/1999 Дэку быў прададзены ў «Салгейрушу» з горада Порту, за які згуляў да снежня 12 матчаў і забіў 2 гала. Яго гульня прыцягнула ўвагу кіраўніцтва клуба «Порту», і ў зімовае трансфернае акно быў аформлены пераход Дэку ў «Порту».

«Барселона»

17 чэрвеня 2004 Дэку на партугальскім радыё заявіў, што ён верагодней усяго пяройдзе ў «Чэлсі» (які толькі што ўзначаліў Маўрынью) адразу пасля Еўра 2004. Па яго словам паміж клубамі ўжо была дасягнута дамова, і толькі некаторыя фармальнасці адлучалі яго ад пераезду ў Англію.

Аднак ужо 26 чэрвеня 2004 партугальская газета парт.: O Jogo распаўсюдзіла навіну аб магчымым пераходзе футбаліста ў «Барселону», таксама не пераставала цікавіцца гульцом мюнхенская «Баварыя». У выніку «Барсе» атрымалася падаць партугальскаму боку суму ў 15 млн еўра, а таксама правы на ўзыходзячую зорку партугальскага футбола Рыкарду Куарэжму. 6 ліпеня 2004 Дэку стаў гульцом сіне-гранатавых.

Гульня за «Барсу»

Шмат хто лічыў, што ў «Барселоне» Дэку будзе знаходзіцца ў цені бразільскай зоркі Раналдынья, хоць ён і гуляе на пазіцыі больш у цэнтры поля, чым у нападзе (дзякуючы сваім здольнасцям у адборы мяча), аднак футбаліст працягваў дэманстраваць добрую гульню. У снежні 2004 ён быў другім у спісе «Залатога мяча», саступіўшы Андрэю Шаўчэнку і апярэдзіўшы на 6 галасоў Раналдзіньё.

У складзе «Барселоны» Дэку папоўніў сваю скарбонку медаляў двума чэмпіёнскімі тытуламі ў Іспаніі, а таксама другім кубкам Лігі чэмпіёнаў у сезоне 2005/06.

У сезоне 2006/07 Дэку ўсталяваў рэкорд Лігі чэмпіёнаў з 3-мя званнямі лепшага гульца матчу («Vodafone Man of the Match»). Таксама не гледзячы на пройгрыш «Барселоны» у фінале клубнага чэмпіянату свету «Інтэрнасьяналу» Дэку быў прызнаны найлепшым гульцом турніру.

Дасягненні

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Футбалісты Партугаліі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Партугаліі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Салгейруш
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Сан-Паўлу
Катэгорыя·Ігракі ФК Карынтыянс
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Алверка
Катэгорыя·Ігракі ФК Порту
Катэгорыя·Ігракі ФК Флуміненсі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта