wd wp Пошук:

Рыгор Пятровіч Піўтарак

Рыго́р Пятро́віч Піўтара́к (нар. 14 чэрвеня 1935, в. Карыцішча, цяпер Недрыгайлаўскі раён Сумскай вобл., Украіна) — украінскі мовазнаўца, доктар філалагічных навук (1990), прафесар (1992), акадэмік НАН Украіны (2009; член-карэспандэнт 1997). Аўтар больш за 250 прац па гісторыі і дыялекталогіі ўсходнеславянскіх моў, этнагенезу ўсходніх славян. Абгрунтаваў цэласную тэорыю паходжання ўкраінскай, беларускай і рускай моў. Складальнік і рэдактар шэрага фундаментальных слоўнікаў.

Украінец. Скончыў Палтаўскі педагагічны інстытут імя У. Г. Караленкі. Працуе ў Інстытуце мовазнаўства імя А. А. Патабні НАН Украіны. Заснавальнік і старшыня Украінскай асацыяцыі беларусістаў (з 1991), намеснік старшыні Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Жыве ў Кіеве. Сферы навуковых зацікаўленняў: паходжанне і гісторыя ўсходнеславянскіх моў, гістарычная дыялекталогія, этымалогія, гісторыя беларускай літаратурнай мовы, гісторыя ўкраінскай літаратурнай мовы, гістарычная граматыка, славянская лексікалогія і лексікаграфія.

Навуковая дзейнасць

Р. П. Піўтарак грунтоўна даследаваў гісторыю інфінітыва ва ўсходнеславянскіх мовах. Адзін са складальнікаў сямітомнага «Этымалагічнага слоўніка ўкраінскай мовы» (выдаецца з 1982), які выяўляе генетычныя сувязі ўкраінскай літаратурнай і дыялектнай лексікі ХIХ-ХХ стагоддзяў на славянскім і індаеўрапейскім фоне. Актыўна вывучае ўкраінска-беларускія моўныя і літаратурныя сувязі. Складальнік (разам з А. І. Скапненкам) і рэдактар акадэмічнага «Беларуска-ўкраінскага слоўніка» (2006). Гэта выданне падае ўкраінскія эквіваленты да агульнаўжывальнай лексікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы, а таксама да найбольш распаўсюджаных у беларускай літаратуры гутарковых слоў, архаізмаў і дыялектызмаў, вядомых беларускіх фразеалагізмаў і г. д. Слоўнік прызваны задаволіць самыя вострыя практычныя патрэбы карыстальнікаў пры перакладзе розных тэкстаў з беларускай мовы на ўкраінскую. Удзельнік многіх украінскіх і міжнародных канферэнцый, нарад, кангрэсаў.

Тэорыя паходжання ўсходнеславянскіх моў

На аснове комплекснага падыходу — вывучэння шматлікіх моўных (гістарычная фанетыка, гістарычная дыялекталогія, пісьмовыя помнікі) і пазамоўных (гісторыя, археалогія, антрапалогія, этнаграфія, фалькларыстыка) крыніц — абгрунтаваў уласную канцэпцыю ўсходнеславянскага глотагенезу. Паказаў, што галоўныя фанетычныя асаблівасці, якімі адрозніваюцца ўкраінская, беларуская і руская мовы, у XII—XIII стагоддзях у асноўным ужо склаліся. Усе тры мовы ўзніклі не з агульнай старажытнарускай мовы, а з прычыны перагрупоўкі шасці старажытнарускіх дыялектных масіваў у новыя арэалы. Р. П. Піўтарак абвяргае міф аб тым, быццам украінцы, беларусы і рускія паходзяць з адзінай старажытнарускай народнасці. Вучоны даказвае, што Кіеўская Русь першапачаткова фарміравалася як ранняя ўкраінская дзяржава. Яе дзяржаваўтваральным і аб’яднальным этнасам сталі паўднёвыя русіны, г. зн. праўкраінцы. Пазней у яе склад увайшлі і іншыя плямёны — тыя, з якіх пасля сфарміраваліся беларусы і рускія.

Адзнакі і ўзнагароды

Лаўрэат Прэміі імя І. Я. Франко НАН Украіны (1995), Прэміі прэзідэнтаў акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2003), Прэміі імя А. А. Патабні НАН Украіны (2010).

Асноўныя публікацыі

Манаграфіі

Слоўнікі, энцыклапедыі

Падручнікі

Артыкулы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да вікіфікацыі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Украіне
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі Палтаўскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя У. Г. Караленкі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі Украіны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мовазнаўцы Украіны