wd wp Пошук:

Рыгор Мацвеевіч Ціханаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ціханаў.

Рыгор Мацвеевіч Ціханаў (10.4.1912 — 13.2.1944) — камандзір 3-га сабельного эскадрону 62-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай Чарнігаўскай кавалерыйскай дывізіі, сфарміраванай у снежні 1941 года ў горадзе Уфе, як 112-я Башкірская кавалерыйская дывізія, 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся 10 красавіка 1912 года ў вёсцы Князева цяпер Рузаеўскага раёна Какчэтаўскай вобласці Казахстана ў сялянскай сям’і. Рускі. Член ВКП(б) з 1940 года. Скончыў 7 класаў. Працаваў машыністам паравоза на Паўднёва-Уральскай чыгунцы.

У Чырвонай Арміі ў 1934-1938 гадах і з 1940 года. Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939-1940 гадоў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў.

Камандзір 3-га сабельного эскадрону 62-га гвардзейскага кавалерыйскага палка гвардыі лейтэнант Рыгор Ціханаў 19 верасня 1943 года фарсіраваў раку Сноў, штурмам авалодаў паўночнай ускраінай вёскі Клачкова Чарнігаўскай вобласці Украіны, знішчыў да сарака салдатаў.

21 верасня афіцэр-кавалерыст, з даручаным яму эскадронам, уварваўся ў саўгас «1 Мая», дзе было знішчана і паранена да сотні гітлераўскіх салдатаў і афіцэраў. Блізу вёскі Івашоўка 3-й эскадрон лейтэнанта Ціханава быў атакаваны шасцю варожымі танкамі «Тыгр» і пяхотай. Гвардзейцы-кавалерысты адбілі атаку праціўніка.

28 верасня 1943 года гвардыі лейтэнант Рыгор Ціханаў вызначыўся ў раёне вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Яго эскадрон пад агнём праціўніка на падручных сродках пераправіўся праз раку Дняпро, захапіў плацдарм, затым уварваўся ў Ніўкі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі лейтэнанту Ціханаву Рыгору Мацвеевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].

Менш чым праз месяц пасля прысваення звання Героя, 13 лютага 1944 г., загінуў у адным з баёў. Пахаваны ў беларускім горадзе Мазыр.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Чырвонай Зоркі.

На кургане Славы Мазыра, у памяць пра Героя, ўстаноўлена мемарыяльная пліта. Імя Г. М. Ціханава высечана залатымі літарамі на мемарыяльных дошках разам з імёнамі ўсіх 78-і Герояў Савецкага Саюза 112-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі, устаноўленых у Нацыянальным музеі Рэспублікі Башкартастан і ў Музеі 112-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура

Спасылкі

Рыгор Мацвеевіч Ціханаў. Сайт «Героі краіны». Праверана 8 чэрвеня 2014.

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мазыры
Катэгорыя·Кавалерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Какчэтаўскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі 13 лютага