wd wp Пошук:

Рыгор Дзянісавіч Мухін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мухін. Рыгор Дзянісавіч Мухін (19011992) — савецкі ваеначальнік, генерал-маёр (1942), камандзір 247-й стралковай дывізіі (1942—1945), удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вайны

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1901 годзе ў пасёлку Добруш, цяпер Рудня-Марымонаўскага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

У РСЧА з 1918 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны. Пасля заканчэння курсаў чырвоных камандзіраў у Маскве накіраваны на Паўднёвы фронт, ваяваў супраць генералаў Краснова і Дзянікіна на пасадзе камандзіра стралковай роты. Паміраў ад тыфу. Штурмаваў Перакоп, дабіваў войскі Урангеля ў Крыме, быў цяжка паранены.

З 1922 года камандаваў ротай ЧОН у Смаленску ў працягу 2-х гадоў. Асабіста сустракаўся з Тухачэўскім М. М., пасля гэтага з 1924 па 1926 год служыў у Віцебску, Бабруйску памочнікам камандзіра стралковага батальёна.

20 снежня 1926 года ў сям’і Мухіна нарадзіўся сын Валянцін Мухін які стаў пасля Заслужаным лётчыкам выпрабавальнікам і Героем Савецкага Саюза.

Мухін Р. Д. да 1931 года служыў у штабе БВА. Скончыў Вышэйшыя камандзірскія курсы «Стрэл» і быў накіраваны служыць на Далёкі Усход. Узнагароджаны медалём “ХХ гадоў РСЧА “.

У 1939 годзе быў пераведзены на захад СССР і ў 1940 годзе маёр Мухін Р. Д. у г. Славянску УССР сфармаваў 720 СП, якім камандаваў. У маі 1941 года 720 СП пад камандаваннем падпалкоўніка Мухіна Г. Д. у складзе 162 СД накіраваны ў г. Лубны Палтаўскай вобласці УССР.

22.06.1941 года падпалкоўнік Мухін Р. Д. камандзір 720 СП 162 СД. На трэці дзень вайны 720 СП у складзе 162 СД накіраваны на фронт. з 11.07.1941 г. прымаў удзел у складзе 162 СД 25 СК 19 А ў Віцебскай бітве, дывізія панесла вялікія страты. 720 СП, якім камандаваў Мухін Г. Д., апынуўся адрэзаным ад асноўных сіл і ў канцы ліпеня змагаўся самастойна ў раёне Духоўшчына, Ярцава. У жніўні — верасні 1941 года ваяваў у складзе 30 А ЗФ , удзельнічаў у Духоўшчынкай наступальнай аперацыі пасля даўкамплектавання з 15.08.1941 г. па 10.09.1941 года . 1.09.1941 года наступалі ў кірунку Дзямідава, вызвалілі Батурына. Дывізія ў кастрычніку 1941 года разгромлена ў Вяземскім катле, Мухін Р. Д. цяжка паранены і знаходзіцца на лячэнні ў шпіталі. 27.12.1941 г. у адпаведнасці з загадам Наркама НКА СССР № 00131 162 СД расфармаваная.

У снежні 1941 года падпалкоўнік Мухін Р. Д. прызначаны начальнікам штаба 247-й стралковай дывізіі (2-га фарміравання), з 5.01.1942 года выконваў абавязкі камандзіра дывізіі, палкоўнік. У лютым 1941 года прызначаны камандзірам 247 СД. 1.10.1942 года прысвоена званне генерал — маёра. Мухін Р. Д. камандаваў 247-й стралковай дывізіяй да 10.06.1945 года.

Удзельнічаў у Калінінскай наступальнай аперацыі (5.12.1941 г. — 7.01.1942 г.), Ржэўска — Вяземскай аперацыі (8.01.1942 г. — 20.04.1942 г.), Першай Ржэўска — Сычоўскай аперацыі (30.07.192 г. — 23.08.1942 г.), Другі Ржэўска — Сычоўскайй аперацыі (25.11.1942 г. — 20.12.1942 г.). Указам ПВС СССР ад 30.01.1943 года узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Удзельнічаў у Жыздрынскай аперацыі (люты-сакавік 1943 года), Ржэўска-Вяземскай аперацыі (2.03.1943 г. — 31.03.1943 г.), Спас — Дземенскай аперацыі (7.08.1943 г. — 20.08.1943 г.), Смаленска — Раслаўльскай аперацыі (15.09.1943 г. — 2.10.1943 г.). Указам ПВС СССР ад 28.09.1943 г. узнагароджаны ордэнам Суворава 2 ступені.

Удзельнічаў у Аршанскай аперацыі (12.10.1943 г. — 2.12.1943 г.), Аршанскай аперацыі (5.03.1944 г. — 9.03.1944 г.). У красавіку 1944 года ў складзе 61 СК 69 А 1 БФ.

Удзельнічаў у штурме Ковельскага ўмацаванага раёна, у Люблін — Брэсцкай аперацыі (18.07.1944 г. — 2.08.1944 г.), у прарыве абароны праціўніка на р. Тур’я і фарсіраванні р. Заходні Буг. Указам ПВС СССР ад 23.08.1944 г. узнагароджаны ордэнам Суворава 2 ступені.

Удзельнічаў у фарсіраванні р. Вісла, захопе і абароне Пулаўскага плацдарма (29.07.1944 г. — 13.01.1945 г.). Указам ПВС СССР ад 6.04.1945 г. узнагароджаны ордэнам Леніна.

Удзельнічаў у Варшаўска — Познанской аперацыі (14.01.1945 г. — 3.02.1945 г.), 6.02.1945 года фарсіраваў р. Одэр і захапіў г. Лебус, які знаходзіцца на заходнім беразе ракі, удзельнічаў у абароне Кюстрынскага плацдарма ў г. Лебус да 16.04.1945 года.

Удзельнічаў у Берлінскай наступальнай аперацыі (16.04.1945 г. — 8.05.1945 г.) — штурму Зяелаўскіх вышынь (16.04.1945 г. — 23.04.1945 г.), удзельнік Брандэнбургска — Ратэнаўскай аперацыі (24.04.1945 г. — 2.05.1945 г.).

Баявыя дзеянні скончыў у г. Магдэбургу на р. Эльба.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны з 1945 года намеснік начальнік Упраўлення СВА правінцыі Саксонія, з 1949 года ваенкам Полацкай вобласці БССР, са студзеня 1954 года ваенкам Гомельскай вобласці БССР.

У 1961 годзе выйшаў у адстаўку.

Памёр у 1992 годзе, пахаваны ў г. Гомелі.

Узнагароды

Ордэны СССР:

Загады (падзякі) Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, у якіх адзначаны Мухін Г. Д. і 274-я СД пад яго камандаваннем.[1]

Ганаровы грамадзянін

Мухін Рыгор Дзянісавіч быў абраны ганаровым грамадзянінам горада Рослаў (1978)[2]

Зноскі

  1. Приказы Верховного Главнокомандующего в период Великой Отечественной войны Советского Союза. Сборник. М., Воениздат, 1975.
  2. Официальный Сайт АДМИНИСТРАЦИИ МУНИЦИПАЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ «РОСЛАВЛЬСКИЙ РАЙОН»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лістапада
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гомелі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Добрушы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга