wd wp Пошук:

Рыгор Васілевіч Ксяндзоў

Рыгор Васільевіч Ксяндзо́ў[1] (1916, вёска Рэчкі, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць — 2006, Мінск) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1946).

Біяграфія

Рыгор Ксяндзоў нарадзіўся 23 красавіка 1916 года ў вёсцы Рэчкі (цяпер — Веткаўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў Гомельскі сельскагаспадарчы тэхнікум. У 1937 годзе Ксяндзоў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1940 годзе ён скончыў Краснадарскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў-назіральнікаў і штурманаў. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У чэрвені 1942 года Ксяндзоў скончыў Разанскую вышэйшую ваенную авіяцыйную школу штурманам. У баях два разы быў паранены[2].

Да канца вайны гвардыі капітан Рыгор Ксяндзоў быў штурманам эскадрыллі 33-га гвардзейскага бомбардировочного авіяпалка 12-й бамбардзіровачнай авіядывізіі 3-га гвардзейскага бамбардзіровачнага авіякорпуса(руск.) бел. 18-й паветранай арміі(руск.) бел.. За час баёў ён здзейсніў 255 баявых вылетаў[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баявых вылетах» гвардыі капітан Рыгор Ксяндзоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[2].

Пасля заканчэння вайны Ксяндзоў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. У 1961 годзе ў званні палкоўніка Ксяндзоў быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у Мінску. Памёр 1 лістапада 2006 года, пахаваны на Паўночных могілках Мінска[2].

Быў таксама узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[2].

Ушанаванне памяці

Зноскі

  1. Ксендзов Григорий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 338. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 Рыгор Васілевіч Ксяндзоў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомельскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі 1 лістапада