wd wp Пошук:

Рыгор Аркадзевіч Такуеў

Рыгор Аркадзевіч Таку́еў (руск.: Григорий Аркадьевич Токуев; 23 снежня 1917, вёска Паташаўская, Шанкурскі раён, Архангельская вобласць — 9 кастрычніка 1995) — удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Р. А. Такуеў нарадзіўся ў вёсцы Паташаўская (Шанкурскі раён, Архангельская вобласць). Скончыў сямігодку, вучыўся ў Архангельскім аэраклубе, працаваў інструктарам. У Чырвонай Арміі з 1938 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г., камандзір мінамётнага ўзвода дэсантных войскаў. Кантужаны трапіў у палон, знаходзіўся ў лагеры ў горадзе Крамянчуг. Узімку 1941 г. здзейсніў уцёк і сустрэўся з партызанамі ў Капаткевіцкім раёне. У чэрвені 1942 г. прызначаны камандзірам падрыўной групы. 7 сакавіка 1943 г. у Крамлі ў Маскве Р. А. Такуеў быў узнагароджаны ордэнам Леніна. Праходзіў лячэнне ў шпіталі. У жніўні 1943 г. вярнуўся на Палессе і быў прызначаны камандзірам 78-га дыверсійнага атрада 125-й Капаткевіцкай партызанская брыгады.

Пасля вызвалення Беларусі Р. А. Такуеў да 1980 года працаваў у спартыўных арганізацыях (дырэктар спартыўнай базы, намеснік старшыні ДСТ «Спартак» і інш.). У 1957 годзе скончыў фізкультурны тэхнікум у Мінску.

Памёр Р. А. Такуеў 9 кастрычніка 1995 г. Пахаваны ў Мінску.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Памерлі 9 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Архангельскай вобласці
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Архангельскай губерні
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мінску
Катэгорыя·Асобы