wd wp Пошук:

Русіно

Русіно́[1] (трансліт.: Rusino, руск.: Русино) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета, са жніўня 2019 года яго цэнтр[3].

Геаграфія

Размешчаны за 8 км (за 5 км[4]) на паўднёвы ўсход ад горада Баранавічы, за 206 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя Русіно на лініі Баранавічы — Лунінец.

Гісторыя

У пісьмовых крыніцах згадваецца з XVIII стагоддзя. 30 снежня 1884 года ўведзена ў эксплуатацыю чыгуначная станцыя.

У 1889 годзе вёска Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзяржаўная ўласнасць. Адносілася да Велікалуцкага праваслаўнага прыхода.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года па 16 ліпеня 1954 года цэнтр Русінскага сельсавета, з 16 ліпеня 1954 года па 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсавета[5].

У Вялікую Айчынную вайну з 27 чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена воінамі 193-й стралковай дывізіі. На франтах загінула 6 аднавяскоўцаў.

Інфраструктура

Насельніцтва

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
  3. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 2 августа 2019 г. № 79 О переносе административного центра Великолукского сельсовета Барановичского района
  4. 1 2 БелЭн, 2001
  5. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Аграгарадкі Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Катэгорыя·Русіно
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Велікалуцкі сельсавет
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара