Русі́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навамышскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Русіны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Лаўрынавіцкага сельсавета[1].