wd wp Пошук:

Руслан Анатолевіч Капанцоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Руслан Капанцоў (нар. 12 мая 1981, Магілёў) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Горкі».

Кар’ера

Клубная

Гуляў у розных клубах, пераважна ў магілёўскім «Дняпро». З клубам атрымаў бронзавы медаль чэмпіянату 2009, а на наступны год паспяхова гуляў у Лізе Еўропы. У студзені 2011 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну». Па заканчэнні сезону 2012 пакінуў клуб.

Першую палову 2013 года прапусціў, аднаўляючыся ад траўмы. У верасні 2013 года дзеля падтрымання формы стаў іграком пінскай «Хвалі»[2], дзе атрымаў ігравую практыку.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[3]. У салігорскім клубе быў другім брамнікам пасля Артура Каценкі. У маі 2014 года атрымаў траўму і перастаў трапляць у заяўку салігорскага клуба. У ліпені 2014 года пакінуў «Шахцёр»[4], так і не згуляўшы ніводнага матчу за гэты клуб.

У лютым 2015 года вярнуўся ў магілёўскі «Дняпро»[5], які па выніках сезону 2014 выбыў у Першую лігу. У складзе «Дняпро» стаў чаргавацца з Уладзімірам Журавым. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[6]. У сезоне 2016 саступіў месца ў аснове маладому Паўлу Паўлючэнку, толькі ў канцы сезону стаў часцей з’яўляцца ў складзе. У сезоне 2017 быў другім брамнікам каманды пасля Ігара Даўгялы.

У студзені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў магілёўскі клуб[7] і неўзабаве стаў іграком «Белшыны»[8]. У першай палове сезону 2018 быў асноўным брамнікам, але пазней стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. Па заканчэнні сезону 2018 пкінуў бабруйскі клуб.

У красавіку 2019 года быў заяўлены за «Горкі»[9].

Міжнародная

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі (да 21 года).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1999Д3Дняпро-25-4
1999Д2Вейна-Дняпро14-23
1999Д1Дняпро-Трансмаш1-0
2000Д1Дняпро-Трансмаш8-4
2001Д1Дняпро-Трансмаш9-8
2002Д1Дняпро-Трансмаш24-30
2003Д1Дынама10-5
2004 (1)дубльДняпро-Трансмаш7-8
2004 (2)Д1Белшына11-24
2005Д1Дняпро-Трансмаш1-0
2006Д1Дняпро11-21
2007Д1Дняпро1-4
2008Д1Дняпро30-42
2009Д1Дняпро26-26
2010Д1Дняпро32-49
2011Д1Белшына26-26
2012Д1Белшына13-19
2013 (2)Д2Хваля6-7
2014 (1)Д1Шахцёр0-0
2015Д2Дняпро12-11
2016Д2Дняпро8-2
2017Д1Дняпро9-13
2018Д2Белшына14-13

Зноскі

  1. Ruslan Kopantsov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Руслан Копанцов перешел в “Волну”
  3. Руслан Копанцов подписал контракт с “Шахтером”
  4. “Шахтер” подписал Гаврилова и расстался с Копанцовым
  5. “Днепр” заключил контракты с Тупчием, Копанцовым, Образовым и Сазанковым
  6. “Днепр” продлил контракты с Сазанковым и Копанцовым
  7. Копанцов покинул «Днепр» и отказался от работы тренером вратарей в клубе
  8. Руслан Копанцов и Дмитрий Щегрикович снова стали футболистами “Белшины”
  9. Копанцов, Артур Левицкий, Сазанков, Тупчий, Хилькевич заявлены за «Горки»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Ігракі ФК Горкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Вейна
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 мая