wd wp Пошук:

Рудбекія

Рудбекія[4] (Rudbéckia) — род аднагадовых, двухгадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства Астравыя, ці Складанакветныя (Asteraceae), які ўключае каля 40 відаў.

Натуральная вобласць распаўсюджання раслін гэтага роду знаходзіцца ў Паўночнай Амерыцы, многія віды растуць у прэрыях.

Некаторыя віды культывуюцца як дэкаратыўныя, часта дзічэюць, распаўсюджаны ў Еўропе і Афрыцы.

Апісанне

Сцёблы простыя ці разгалінаваныя, вышыня расліны ад 50 см да 3 метраў (у некаторых відаў).

Лісце ад 5 да 25 см даўжынёй, суцэльныя або пёрыста-паасобныя, часам пёрыста-рассечаныя, авальнай або яйкападобнай формы. У верхняй частцы сцябла лісце сядзячае, у ніжняй доўгачаранковае.

Суквецці — буйныя кошыкі да 15 см у дыяметры. Кветаложа моцна выпуклае, пазней цыліндрычнае, з плёнкавымі вострымі прыкветкамі.

Краявыя кветкі — язычковыя бясплодныя жоўтага або аранжавага колераў, пасярэднія — трубчастыя двухполыя ад жоўтага да пурпурна-чорнага або карычневага колераў.

Плод — прадаўгаватая сямянка, часам мае невялікую каронку.

Сістэматыка

Некаторыя крыніцы аб’ядноўваюць гэты род з блізкім родам Эхінацэя (Echinacea).

Род прынята дзяліць на тры секцыі: Dracopis, Macrocline і Rudbeckia.

Шырокую вядомасць атрымалі, у першую чаргу, культурныя дэкаратыўныя віды.

Віды

sect. Dracopis

sect. Macrocline

sect. Rudbeckia

Батанічныя ілюстрацыі некаторых відаў рудбекіі

З кнігі «Illustrated Flora of the Northern States and Canada» Н. Л. Брытана(руск.) бел. і А. Браўна(руск.) бел. (1913)

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Звесткі пра род Rudbeckia у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 114. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Рудбекия солнцеглядная molbiol.ru

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак