wd wp Пошук:

Раіса Мікалаеўна Кашэльнікава

Раіса Мікалаеўна Кашэ́льнікава[1] (16 верасня 1904, вёска вёска Баршчоўка, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 29 лістапада 1980) — беларуская савецкая актрыса

тэатра і кіно. Народная артыстка БССР (1957).

Біяграфія

У 1923 скончыла педагагічны тэхнікум у горадзе Чэрвень, у 1926 годзе Беларускую драматычную студыю ў Маскве. З 1939 года працавала ў Беларускім тэатры імя Янкі Купалы.

Творчасць

Актрыса яркай творчай індывідуальнасці, выканаўца лірыка-драматычных і вострахарактарных роляў. Адна з лепшых выканаўцаў ролі Паўлінкі ў аднайменнай п’есе Янкі Купалы. Першая пастаноўка «Паўлінкі» з Кашэльнікавай у галоўнай ролі адбылася ў БДТ-2 у 1936 годзе. Сярод іншых роляў: Ксенія («Разлом» Б. Лаўранёва), Аксана («Гібель эскадры» А. Карнейчука), Аўгіння («У пушчах Палесся» Я. Коласа), Клава («Мілы чалавек» К. Крапівы), Сюзанна («Жаніцьба Фігара» П. Бамаршэ), Ізабэла («Салавей» З. Бядулі).

Зноскі

  1. Беларусь, 1995

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 29 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай драматычнай студыі
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Актрысы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 верасня
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Актрысы СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хойніцкім раёне