wd wp Пошук:

Рафаіл Іванавіч Сяржант

Сяржант Рафаіл Іванавіч (16 студзеня (28 студзеня) 1897, мястэчка Гавязна, Слуцкі павет, Мінская губерня (цяпер в. Вішнявец Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — 3 красавіка 1974, г. Баранавічы) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання.

Біаграфія

Паходзіў з сялян. З 1916 года служыў у арміі. З 1920 года — удзельнік рэвалюцыйнага руху (спачатку ў камсамоле, а з 1925 г. — у КПЗБ). 30 кастрычніка 1925 г. за рэвалюцыйную дзейнасць арыштаваны і прыгавораны надзвычайным судом да пакарання смерцю. У далейшым прыгавор заменены на 15 гадоў турэмнага зняволення, з якіх 10 гадоў ён знаходзіўся ў адзіночнай камеры. Выйшаў на волю ў верасні 1939 г. дзякуючы вызваленню Заходняй Беларусі Чырвонай арміяй. З верасня 1939 г. — на савецкай і гаспадарчай рабоце. У 1949 г. быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання. У 1941—1945 гг. добраахвотнікам змагаўся на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны працаваў у г. Баранавічы.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І і ІІ ступені, медалямі.

Памяць

У 1988 годзе адна з новых вулiц горада Баранавіч была названа ў яго гонар з адкрыццём мемарыяльнай мармуровай прамавугольнай у плане светла-шэрага колеру дошкi з надпiсам: «Вулiца носiць iмя актыўнага ўдзельнiка падпольнай барацьбы ў Заходняй Беларусi у 20-30-ыя гг., аднаго з першых прадстаўнiкоў заходнебеларускага народа ў Вярхоўным Савеце СССР у 1940-46 гг., удзельнiка Вялiкай Айчыннай вайны Сяржанта Рафаiла Iванавiча (1897—1974 гг.)»[1].

Зноскі

  1. Мемарыяльныя дошкi Вялiкай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы Архівавана 24 сакавіка 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 3 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўбцоўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Баранавічах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня