wd wp Пошук:

Рафал Чарвякоўскі

Рафа́л Ю́заф Чарвяко́ўскі (1743, Пінск, цяпер Брэсцкая вобласць, Беларусь — 1816, Кракаў, цяпер Польшча) — беларускі хірург-навуковец. Доктар медыцыны. Аўтар 12 тамоў па хірургіі[2]. Вынаходнік некалькіх хірургічных прылад і спосабаў умяшання[3].

Біяграфія

У 1762 годзе 18-гадовым юнаком скончыў у Пінску школу манаскага ордэна піяраў, у які ўступіў. У 1765 годзе скончыў тамсама піярскае вучылішча[3]. У 1771 годзе паступіў у Рымскі ўніверсітэт (Папская дзяржава), дзе 16 сакавіка 1776 года атрымаў ступеню доктара медыцыны. Пражываў у Рыме пры падтрымцы доктара філасофіі Гуга Калантая родам з Валынскага ваяводства, які быў сябрам Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай. У 1777 годзе рымскі Папа Пій VI вызваліў Рафала Чарвякоўскага на яго ўласную просьбу ад духоўнага звання, бо тое было несумяшчальным з лячэннем жанчын. Праходзіў лекарскую практыку ў шпіталях сталіцаў 6 дзяржаў Заходняй Еўропы: Неапалю (Неапалітанскае каралеўства), Фларэнцыі (Вялікае герцагства Тасканскае), Турына (Сардзінскае каралеўства), Вены (Вялікае княства Аўстрыя), Парыжу (каралеўства Францыя) і Берліну (каралеўства Прусія). 5 кастрычніка 1779 года накіраваўся з Пінска ў Кракаў (Польскае каралеўства) выкладаць медыцыну ў Галоўнай кароннай школе[2]. У 1780 годзе атрымаў званне прафесара. Заснаваў кафедру анатоміі, хірургіі і акушэрства і стаў іх першым выкладчыкам у Кракаве. Таксама стварыў першы ў Кракаве анатамічны тэатр. У 1785 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі ўзнагародзіў яго залатым медалём і прызначыў прыдворным урачом. Рафал Чарвякоўскі зрабіў першае ў Кракаве ўскрыццё трупа чалавека і праводзіў сшыванне ранаў жывата і кішак, трэпанацыю чэрапа і трахеатамію[3]. Падчас паўстання Касцюшкі 1794 года быў галоўным урачом лазарэта пры саборы святога Пятра ў Кракаве (Рэч Паспалітая)[2]. У 1796 годзе выдаў «Практычную хірургію». У 1816 годзе апублікаваў «Падрыхтоўку да хірургічнай дапамогі». У 1816—1817 гадах выйшаў яго 6-томнік «Агляд хірургічных інструментаў». Агулам выдаў 12 тамоў даследаванняў па хірургіі. Вынайшаў некалькі хірургічных прылад і спосабаў умяшання. Падрыхтаваў звыш 200 вучняў[3].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 21 лютага 2021.
  2. 1 2 3 Даты, падзеі, людзі // Звязда : газета. — 24 кастрычніка 2013. — № 201 (27566). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  3. 1 2 3 4 Вучоны-медык, асветнік Рафал Юзаф Чарвякоўскі // Палеская праўда : газета. — Пінск: 16 снежня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 5 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1743 годзе
Катэгорыя·Хірургі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
Катэгорыя·Хірургі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1816 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Рымскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1794 года