wd wp Пошук:

Расійская рэспубліка

Расійская рэспу́бліка (рус. дарэф. Россійская Республика) — назва Расіі з 1 верасня па 25 кастрычніка 1917 года. Абвешчана пастановай Часовага Урада ад 1 (14) верасня 1917 года[1]. 5 (18) студзеня 1918 года Усерасійскі Устаноўчы сход у законе пра зямлю зацвердзіў назву «Расійская рэспубліка», а затым абвясціў Расію дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікай (аднак гэта не мела практычнага значэння, бо яшчэ да гэтага Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт абвясціў федэратыўны лад Расійскай Савецкай рэспублікі. Словазлучэнне «Расійская Рэспубліка» сустракаецца ў Канстытуцыі 1918 года два разы (арт. 10 і арт. 20), адзін раз «Расійская Савецкая Рэспубліка» (арт. 2), а ў астатніх выпадках Расія ў гэтым дакуменце называецца «Расійская Сацыялістычная Федэратыўная Савецкая Рэспубліка».

Дзяржаўны лад

Дзяржаўная структура Расійскай рэспублікі складалася з часовых органаў дзяржаўнай улады.

Апроч таго, Часовым Урадам быў утвораны шэраг камісій, у якіх распрацоўваліся праекты будучага дзяржаўнага ладу Расіі, у тым ліку новых асноўных законаў (канстытуцыі). Дзеялі і практычна ўсе ўстановы Расійскай імперыі, у прыватнасці Урадаўнічы Сенат, распушчаны пазней бальшавікамі паводле Дэкрэту пра суд № 1.

Беларускія нацыянальныя арганізацыі

У перыяд 19051917 гадоў з пачаткам росту нацыянальных рухаў у Расіі шматлікія палітычныя арганізацыі беларускага кірунку, разам з рухамі іншых не-расійскіх народаў Расіі, выказвалі ідэі пра будучую дэмакратызацыю ў Расіі, у выніку якой у Расіі будзе ўтвораная федэрацыя, а беларускія землі ў ёй атрымаюць статус аўтаноміі. Падобны шлях развіцця Расіі і Беларусі бачыла, напрыклад, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, якая, аднак, ужо ў 1918 годзе падтрымала абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.

Ужо пасля канца існавання Расійскай рэспублікі і прыходу ёй на змену савецкай улады шэраг беларускіх нацыянальных арганізацый першапачаткова прытрымліваліся думкі пра аднаўленне не-савецкае федэратыўнай Расіі, у якой Беларусь мела б аўтаномію на рэспубліканскай аснове[2][3]. Падобныя планы таксама падзялялі расійскія эсэры і яўрэйскія сіяністы[2].

У снежні 1917 года Усебеларускі з’езд сфармуляваў ідэю стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі як аўтаноміі ў складзе Расіі[3]

Зноскі

  1. Постановление Временного правительства России «о провозглашении России республикой» от 1 (14) сентября 1917 года
  2. 1 2 Брэсцкі мір. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. — library.by, 2010.
  3. 1 2 Уладзімір Снапкоўскі. Беларуская дзяржаўнасць і дыпламатыя ў ХХ ст.. — Белорусский журнал международного права и международных отношений 2001.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Зніклі ў 1917 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Расіі
Катэгорыя·Лютаўская рэвалюцыя 1917