wd wp Пошук:

Руская дарэформенная арфаграфія

Руская дарэформенная арфаграфія (часта дарэвалюцыйная арфаграфія) — арфаграфія рускай мовы, якая дзейнічала да яе рэформы ў 1918 годзе і захоўвалася пазней на тэрыторыях белых урадаў у Расіі і ў белаэмігранцкіх выданнях. Пачаткам рускай дарэформеннай арфаграфіі можна лічыць увядзенне грамадзянскага шрыфту пры Пятры I.

Адзінай агульнапрызнанай нормы дарэформеннай арфаграфіі (падобнай савецкаму збору 1956 года) не існавала. Правапіс апошніх прыкладна 50 гадоў перад рэвалюцыяй 1917 года (1870-я1910-я) быў нармаваны ў большай ступені, чым арфаграфія першай трэці XIX стагоддзя і асабліва XVIII стагоддзя. Найболей аўтарытэтныя дапаможнікі і зборы правіл па рускай дарэформеннай арфаграфіі звязаны з імем акадэміка Якава Карлавіча Грота. Яны адносяцца менавіта да апошняга стабільнага 50-годдзя існавання дарэформеннай арфаграфіі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Рускі алфавіт