wd wp Пошук:

Расходнік

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Расходнік (значэнні). Расходнік[3][4][5], Седум[5], Зайцава капуста, Зайцовая капуста[3] (Sedum) — род кветкавых раслін сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae).

Апісанне

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны-сукуленты вышынёю 4—80 см. Сцяблы прамастойныя або сцелюцца. Лісце сакаўное, рознай формы і колеру. Кветкі белыя, жоўтыя, пурпуровыя або блакітныя, у шчыткападобных ці мяцёлчатых суквеццях. Плод — шматлістоўка.

Віды і экалогія

Род налічвае каля 600[4] відаў (392 віды[6]). Распаўсюджаны ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я, пераважна на тэрыторыі Еўразіі. Некалькі відаў у Паўночнай Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы (Перу)[4].

На тэрыторыі Беларусі 6[4] відаў. Найбольш пашыраныя расходнік едкі (Sedum acre), расходнік пурпуровы (Sedum telephium), расходнік вялікі (Sedum maximum). Растуць на лугах, палях, каля дарог, у лясах; цвітуць у маі—жніўні.

Значэнне і выкарыстанне

Меданосы. Вырошчваюцца як дэкаратыўныя бардзюрныя расліны. Лекавыя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 120. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 4 БелЭн, 2001
  5. 1 2 БелЭн, 2002
  6. Sedum(англ.)  // The Plant List

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Расходнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта