wd wp Пошук:

Распуцце

Распу́цце[1] (трансліт.: Raspuccie, руск.: Распутье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 45,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 58,5 км ад Мінска, 20,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі МінскАсіповічы.

Назва

Названая паводле мясцовасці, дзе размешчана паселішча.

Геаграфія

Месціцца над балоцістымі ўрочышчамі Камароўшчына і Каты. Альтэрнатыўная назва ў канцы XIX ст. — Забалоцце[2].

Гісторыя

Да сялянскай рэформы 1861 года належала да дамена Дудзічы Ельскіх, а ад 1857 года да дамена Замосце Аляксандра Ельскага. Акрамя земляробства сяляне займаліся бондарствам, сталярствам, вырабам драўлянага посуду, гандлявалі вырабамі на кірмашах у Дудзічах[2].

Вёска ў Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Распуцце разам з суседнім Церабелем складала адно вясковае староства.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У 1921 годзе адкрытая працоўная школа 1-й ступні, у якой ў 1922 годзе было 30 вучняў.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У 1943 годзе нямецкія войскі спалілі вёску, забілі 1 жыхара. Пасля вайны вёска адноўленая.

У 1960 годзе мела статус пасёлка.

Насельніцтва

Славутасці

Спіс вуліц

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 1 2 Jelski A., 1888, с. 844
  3. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Навапольскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна