wd wp Пошук:

Расамачынскае

Расама́чынскаевозера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нешчарда (прыток Дрысы). Знаходзіцца за 10 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны.

Плошча паверхні возера 0,48 км². Даўжыня больш за 2 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня возера дасягае 6,2 м. Даўжыня берагавой лініі складае 4,76 км, плошча вадазбору 4,17 км².

Катлавіна Расамачынскага возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м, на поўначы возера месцамі невыразныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на захадзе і поўдні возера зліваюцца са схіламі катлавіны. На поўначы возера берагі тарфяністыя. Мелкаводдзе пясчанае, на большых глыбінях дно укрыта ілам і сапрапелем.

Возера слабапраточнае, слаба зарастае. Упадаюць ручаі, на поўначы з возера выцякае ручай у раку Нешчарда.

У Расамачынскім возеры водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, карась, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры Расонскага раёна
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта